Кіно

Што паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі

На Apple TV+ выйшаў серыял «Раздзяленне» пра свет, дзе чыпы прымушаюць офісных клеркаў забыцца на жыццё за сценамі карпарацый. Гледзячы па рэйтынгах, гэтая гісторыя зачаравала як крытыкаў, так і гледачоў.

Усе кадры: kino-teatr.ru

… Маладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна і адкуль, не ведае колер вачэй уласнай маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй адбываецца.

Гэта Хейлі, новая супрацоўніца кампаніі Lumon. Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае гэтая праца ўвогуле нейкі сэнс.

Але ж гэтыя людзі праводзяць у яе сценах па 40 гадзін на тыдзень, і на працягу гэтага часу яны забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны былі ў звычайным жыцці. А калі супрацоўнікі Lumon вяртаюцца дахаты, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы, нібыта паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы.

За добрую працу клеркі атрымоўваюць узнагароду — напрыклад, вафлі ці музыкальныя паўзы.

Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час працы перасяліцца ў іншы свет.

Такі, напрыклад, галоўны герой «Раздзялення» Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе ад дэпрэсіі. Lumon дае яму магчымасць запоўніць сваё жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што па вечарах ён заглушае свой боль алкаголем.

«Раздзяленне» цяжка адназначна аднесці да фантастыкі — хутчэй, гэта гісторыя пра рэальнасць, даведзеная да абсурду.

Няцяжка ўявіць сабе чалавека, які б шукаў у працы ці то суцяшэння ад уласнага гора, ці то ўцёкаў ад нечага, нават ад саміх сябе.

«Раздзяленне» проста даводзіць гэтую сітуацыю да абсалютнага абсурду, калі кожны бок атрымоўвае тое, чаго яму нібыта хочацца: карпарацыя — паслухмянага раба, чалавек — доўгачаканае забыццё.

Але ж нешта ідзе не так. За сценамі Lumon праходзяць пратэсты супраць бесчалавечных метадаў кампаніі, ды і самі яе супрацоўнікі вырашаюцца на бунт. Усяму віной тая самая Хейлі, якая не можа пагадзіцца на ўмовы кампаніі, якая бачыць нелагічнасць і бессэнсоўнасць сваіх працоўных абавязкаў у Lumon.

Клеркі асмельваюцца на пратэст, нягледзячы на тое, што звольніцца з кампаніі немагчыма (усе згоды зафіксаваныя на відэа), а за любую правіннасць супрацоўнікаў чакае строгае пакаранне.

Карпарацыі не дапамагае ні тое, што да заснавальніка карпарацыі прымушаюць ставіцца амаль як да нябеснай істоты, ні тое, што вінаватыя ў нечым клеркі вымушаныя чытаць пакаянныя малітвы.

Чалавек не можа быць проста элементам пазла, ён нашмат больш складаная істота, якая мае права на шчасце і на ўласныя пачуцці. А калі чалавек гэтага не атрымлівае — ён будзе за гэта змагацца, нават калі памяць пра сапраўднае сцёртая.

Гэтая гісторыя спачатку развіваецца павольна, нібы ў сне — відаць, у тым жа, у якім знаходзяцца галоўныя героі. Але з кожнай хвілінай дзеянне паскараецца, і бліжэй да канца серыял выходзіць на надта дынамічны ўзровень… і недзе на ім абрываецца. Развязка застаецца адкрытай — на пытанні, што ставіць серыял, глядач вымушаны адказваць сам.

Рэйтынгі на сусветных рэсурсах

IMDB — 8,7 / 10

Rotten Tomatoes — 98%

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

«Матрыца: уваскрашэнне». І што нам там стварыў штучны інтэлект?

Фільм тыдня: «Першы сустрэчны». Рамантычная камедыя з Джэніфер Лопез — ідэальны варыянт, каб проста расслабіцца

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах31

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах31

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць