Кіно22

«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна

Увесь свет ведае Роўэна Аткінсана як майстра камедыі. Але калі вы і не раслі на фільмах пра містара Біна, усё роўна паглядзіце новую стужку ад брытанца, створаную разам з Netflix. «Чалавек супраць пчалы» (Man vs Bee) атрымаўся дынамічным, у меру смешным і сапраўды захапляльным серыялам.

Фота: NETFLIX

У цэнтры гісторыі — Трэвар Бінглі (Аткінсан), новы супрацоўнік кампаніі House Sitter Deluxe. Ён даглядае за шыкоўнай вілай, абстаўленай каштоўнымі творамі мастацтва і найлепшай тэхнікай, пакуль гаспадары вілы знаходзяцца ў ад’ездзе. Падчас такой адказнай працы ў Трэвара ўзнікае праблема: у дом залятае пчала, якая перашкаджае мужчыне спакойна выконваць свае абавязкі, піша leisurebyte.com.

Трэвар не здаецца і спрабуе пазбавіцца ад пчалы. Ён хавае яе пад стакан, стараецца выгнаць на вуліцу і робіць шмат іншага, што шкодзіць не пчале, а хатнім жывёлам, маёмасці і каштоўным рэчам. У той жа час гэтая праца — адзіная магчымасць для Трэвара вывезці сваю дачку на адпачынак. Хто ж пераможа ў бітве чалавека ды пчалы?

У Аткінсана ды Netflix атрымаўся серыял, напоўнены жыццёвымі ўрокамі. Вось некаторыя з іх:

  • не спадзявайцеся злавіць пчалу ў вялікае піяніна,
  • пчолы знаходзяцца пад пагрозай знікнення, таму не разагравайце іх у мікрахвалёўцы,
  • калі вы спяшаецеся да ветэрынара з сабакам у коме, не здымайце абутак у машыне, каб прыстукнуць ім пчалу,
  • калі вы знішчылі каштоўную карціну, пакуль стараліся прыбіць пчалу, не перафарбоўвайце чырвоную пляму таматным соусам — гэта нікога не падмане,
  • тое ж датычыцца выкарыстання старых кампакт-дыскаў і фрагментаў рулонных штор, каб аднавіць твор Кандынскага, які пацярпеў ад тэніснай ракеткі.

Ёсць меркаванне, што сапраўдная камедыя — гэта трагедыя плюс час. Але стваральнікі «Чалавека супраць пчалы» даюць больш эфектыўную формулу: рэчы плюс ідыёт. Серыял з такім жа поспехам можна было б назваць «Чалавек супраць дома» ці «Чалавек супраць сябе». Героя Аткінсана звольнілі з супермаркета пасля «канфлікту» з вазком для прадуктаў, а з офіса — пасля «сваркі» са шрэдарам. Наўрад ці гэты мужчына — ідэальны кандыдат, каб даглядаць за домам з галасавымі сістэмамі бяспекі, інструкцыя да якога такая тоўстая, што ёй самой можна змагацца з пчоламі.

«Чалавек супраць пчалы» — гэта вясёлы серыял, ад якога можа атрымаць асалоду ўся сям’я. Роўэн Аткінсан — чалавек, які зарэкамендаваў сябе як камедыйны акцёр, і ў ролі Трэвара Бінглі ён вас не расчаруе. Магчыма, сам серыял можа здавацца трохі хаатычным, але заканчэнне вас прыемна здзівіць.

Стужка часам выглядае трохі дурной і дзіцячай, але, магчыма, у гэтым і ёсць яе сутнасць. «Чалавек супраць пчалы» — не той твор, які трэба падрабязна аналізаваць, гэта хутчэй проста эксцэнтрычная камедыя, якая часам можа не мець аніякага сэнсу, але пры гэтым забаўляе і не нясе шкоды гледачам.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7/10

Rotten Tomatoes — 58%

«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні

Што паглядзець. «Сядай за руль маёй машыны» — найлепшы замежны фільм «Оскара» 2022 года

Каментары2

  • смерть палачам
    03.07.2022
    "Выстрел в пустоту" уместнее
    пока люди не перестанут быть потребителями и конформистами ничего хорошего не будет.
  • Жар
    05.07.2022
    Рэчы плюс ідыёт, стужка трохі дурная або дзіцячая і ў гэтым яе сутнасьць, ня мае ніякага сэнсу але не нясе шкоды. Ну, што ж, цікава, заінтрыгавалі...

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве32

У Смалявіцкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні7

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася15

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага8

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць