Грамадства44

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію

Планы дабудаваць трэцюю лінію мінскага метро да мікрараёна Зялёны Луг застаюцца ў сіле, аднак будаўніцтва новых станцый у гэтым кірунку часова адкладзена. Зараз прыярытэтам для горада стане ўзвядзенне першага ўчастка чацвёртай лініі. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў першы намеснік дырэктара і галоўны інжынер інстытута «Мінскметрапраект» Георгій Пратасаў.

Паводле яго слоў, ад праекта працягу трэцяй лініі не адмаўляюцца. У будучыні станцыя «Лагойская» мусіць стаць важным транспартна-перасадачным вузлом для пасажыраў з Лагойска ў межах інтэграцыі гарадоў-спадарожнікаў у транспартную сістэму сталіцы.

Аднак пакуль горад аддаў перавагу 4‑й лініі, прычым першапачатковыя планы па яе будаўніцтве таксама скарэктавалі.

Першы ўчастак чацвёртай лініі пачнуць праектаваць і будаваць ад станцыі «Плошча Бангалор» у заходнім кірунку — у бок вуліцы Харкаўскай, а не ў цэнтр да «Акадэміі навук», як планавалася раней.


Паводле Пратасава, даследаванні паказалі, што менавіта кірунак у бок вуліцы Харкаўскай зараз з'яўляецца найбольш запатрабаваным для сталічнай транспартнай інфраструктуры.

Каментары4

  • Менск
    31.08.2026
    Галоу́нае каб да Харкау́скай дабудавалі, а то ізноу́ скажуць што не мае прыярытэту
  • ваван
    31.08.2026
    Скоростной трамвай в Логойск,и аэропорт уже лет 25 (двадцать пять) (ну примерно) как построили.... Сухарево лет ну лет 20. В Сухарево есть даже зарезервированные пустыри где НИЧЕГО не строят стационарного... До прошлого года. Уже начали... Метро в ЗЛ ? Ну ну.... да и нужно оно было ТАМ в 1980е, а не в 2020е -30е.... Кольцевая? ВООБЩЕ НЕ НУЖНА.... Лучше бы авторбусы пускали по МКАДУ от конечных станций...
  • метростроевец
    01.09.2026
    Поскольку 3я и 4я линии будут соединены перегонным тоннелем (в депо), предлагаю новые станции 4ой линии временно сделать продолжением 3ей, без пересадки! Всем будет удобно!

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць