Меркаванні

Альфрэд Кох: На Украіну напала армія жабракоў, дзікіх людзей з самых бедных куткоў спустошанай і раскрадзенай краіны

«Стратэгічнага поспеху Пуцін у гэтай вайне ўжо не дасягне. Маральны дух яго арміі зламаны, а змяніць нешта ён ужо не ў стане. Не трэба быць Клаўзевіцам або Мольтке, каб ведаць: армія, што крадзе і загразла ў марадзёрстве і гвалце над мірным насельніцтвам, абавязкова губляе свае баявыя якасці і ператвараецца з арміі ў банду», — піша былы расійскі віцэ-прэм'ер Альфрэд Кох. Прыводзім яго развагі пра карані расійскага марадзёрства ва Украіне.

Скрын запісаў з анлайн-камеры кур'ерскай службы «СДЭК» у Мазыры, праз якую расійскія салдаты-марадзёры адпраўляюць дахаты скрадзеныя ва ўкраінцаў рэчы

У цяперашнім выданні расійскага марадзёрства мяне здзівіла тое, што ў сваіх размовах з дамашнімі расійскія салдаты ўвесь час дзівяцца з таго, як «багата», аказваецца, жывуць украінцы.

І любоў акупантаў да звычайнай ужыванай бытавой тэхнікі і славутых дываноў аказалася настолькі моцнай, што яны пры адступленні не бралі з сабой нават целы сваіх забітых таварышаў, паколькі ў грузавіку або БМП месца мала, а ў пральнай машыне карысці нашмат больш, чым у бессэнсоўным смярдзючым кавалку падгнілага мяса.

Прычына майго здзіўлення была ў тым, што, паводле афіцыйнай статыстыкі МВФ, расіяне больш чым у два разы багацейшыя за украінцаў. ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці ў РФ большы за 30 тысяч даляраў, а ва Украіне — меншы за 15 тысяч.

Як жа можна захапляцца «багаццем» украінцаў, калі ты сам у сярэднім багацейшы іх у два разы? Я стаў шукаць прычыну. І, зразумела, яна ляжала на паверхні: уся справа ў раўнамернасці размеркавання гэтага багацця.

Ва Украіне 10% самых багатых грамадзян багацейшыя за 10% самых бедных у 6 разоў. Такі ж прыкладна паказчык ва ўсіх скандынаўскіх краінах, якія лічацца ўзорам сацыяльнага міру і справядлівасці.

У Расіі 10% самых багатых багацейшыя за 10% самых бедных амаль 13 разоў! Вышэй толькі ў ЗША (але яны ў цэлым па душавым даходзе багацейшыя за Расію ў 2,5 раза) і ў афрыканскіх краінах тыпу Сенегала…

Калі да гэтай жахлівай няроўнасці ў Расіі дадаць яшчэ і тое, што багацце ў Расіі засяроджанае ў асноўным у Маскве і збольшага ў Пецярбургу (а жыхары расійскіх сталіц ваяваць не хочуць і не будуць), то можна з упэўненасцю сказаць: на Украіну напала армія жабракоў, дзікіх людзей з самых бедных куткоў спустошанай і раскрадзенай краіны.

Прычым такая дзікая сацыяльная несправядлівасць — гэта практычна цалкам набытак «сытых» пуцінскіх гадоў. Гэта выключна яго заслуга. Жабрацкая краіна, з элітай, якая лопаецца ад багацця, жыве толькі ў двух гарадах — гэта тое, чаго дамогся Пуцін за 22 гады свайго кіравання.

Не дзіва, што ў абарванца адкуль-небудзь з Улан-Удэ падае планка, калі ён бачыць мікрахвалёўку, пра якую ён толькі чуў ад «багатых» сяброў. Дзеля такога скарбу ён гатовы кінуць усё: свайго таварыша, атаку, якую пачало яго падраздзяленне, сваю зброю…

Дыван з халадзільнікам, як толькі яны апынуліся ў яго руках, занялі ўсю яго галаву. Ён ужо больш не можа ні пра што думаць, як толькі пра тое, як класна яны будуць глядзецца ў яго зас*аным і за*раным клапоўніку.

І самае галоўнае: ён ужо зусім не хоча ваяваць. Ён для сябе сваю баявую задачу выканаў на ўсе 146%. Далей рызыкаваць галавой яму не хочацца. Яму хочацца хутчэй да халадзільніка і дывана. Яму хочацца назад у свой клапоўнік. Далей ваяваць ён не бачыць сэнсу.

Захапленне расійскага салдата заможнасцю ўкраінцаў дае ясную карціну таго, да якой галечы давёў Пуцін свой народ. У якіх цыклапічных маштабах ён яго абакраў, калі нават жыхары самай беднай краіны Еўропы здаюцца расіянам надзвычай, неймаверна багатымі…

Зразумела, знаходзячыся ў такой галечы, і да таго ж у жабрацкіх рэгіёнах, гэтыя няшчасныя рускія людзі атрымліваюць адпаведную адукацыю ад жабракоў-настаўнікаў у жабрацкіх школах, лячэнне ад жабракоў-лекараў у жабракіх бальніцах і г. д.

Хадаркоўскі мне распавядаў, што ў зоне ён увесь час сустракаў абсалютна непісьменных зэкаў. Людзей, якія не маглі ні пісаць, ні чытаць, а ў пратаколах допытаў ставілі крыжыкі…

Вось якія салдаты прыйшлі да вас ваяваць, дарагія ўкраінцы. Цяпер вам зразумела, чаму іх танкі не едуць, а гарматы — не страляюць? Цяпер зразумела, чаму яны марадзёрствуюць і забіваюць? Пуцін давёў свой народ да стану быдла. І ператварыўшыся ў статак, яны прыйшлі ва Украіну, «ратаваць», як ім патлумачылі, «рускіх ад нацыстаў»…

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

«У клубе «вызваліцелі» пачалі пагражаць баявой гранатай». Як прыход расійскіх вайскоўцаў адбіўся на Мазыры

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Усе навіны →
Усе навіны

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць