Свет

Працэс пераводу казахскай мовы на лацінку можа запаволіцца. Такаеў сказаў, што спяшацца не варта

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў пракаментаваў пытанне аб пераходзе казахскай мовы на лацінку. Сказаў, што ў такіх справах нельга спяшацца.

У інтэрв'ю нацыянальнаму тэлеканалу Qazaqstan Такаеў сказаў:

«Што тычыцца нашай мовы, то мы і яе захаваем. Інакш і быць не можа, бо ў самыя складаныя моманты гісторыі мова захавалася дзякуючы нашым мудрым продкам, дзякуючы нашаму народу».

Разам з тым Казахстану, паводле Такаева, патрэбная моўная рэформа:

«І тут справа не ў больш хуткім пераходзе на лацінскую графіку. Да гэтага пытання варта падысці з усёй сур'ёзнасцю. Неабходная дбайная экспертыза. Нельга спяшацца ў такіх пытаннях, як моўная палітыка, бо гэта вельмі адчувальная тэма».

У 2017 годзе экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб паэтапным пераводзе казахскай мовы з кірыліцы на лацінку да 2025 года. У студзені 2021 года ўрад Казахстана заявіў, што пераход на лацінку пройдзе з 2023 па 2031 год. Цяпер, магчыма, тэрміны яшчэ больш ссунуцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх1

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх1

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць