Свет1818

Мяркуючы па пнеўманіях, колькасць смерцяў ад каранавіруса ў Пецярбургу заніжана ў 10 разоў

З 1 сакавіка ў Пецярбургу ад пазабальнічнай пнеўманіі памерлі 694 чалавекі. Пра гэта заявіў губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў, выступаючы 13 мая перад дэпутатамі Заканадаўчага сходу, паведамляе «Новая газета».

Паводле яго слоў з 1 сакавіка ў горадзе пазабальнічную пнеўманію дыягнаставалі ў 11 223 чалавек. З іх 694 памерлі, 5924 ачунялі, 4650 працягваюць лячыцца. Гэтыя хворыя і памерлыя не ўваходзяць у афіцыйную статыстыку па каранавірусе, якая на такім фоне выглядае значна больш бяскрыўднай: з пачатку эпідэміі па стане на 11 мая ў Пецярбургу выяўлена 8485 заражэнняў COVID-19, памерла 63 чалавекі.

У пачатку 2020-га карціна па пнеўманіях была такой: 1731 хворы ў студзені (8 памерлых), 1777 — у лютым (12 памерлых). А потым адбыўся рэзкі скачок.

Раней журналісты выявілі, што смяротнасць у Маскве перавысіла сярэднюю за мінулыя гады на 1800 чалавек.

З улікам розніцы ў памеры насельніцтва гэтых гарадоў, гэта дае прыкладна аднолькавыя лічбы росту смяротнасці ў пераліку на душу насельніцтва.

Афіцыйныя лічбы смерцяў ад каранавіруса ў Расіі ніжэйшыя, чым у еўрапейскіх краінах, нават самых паспяховых у змаганні з пандэміяй.

З даследаванняў навукоўцаў вядома, што менш чым у 20% хворых на каранавірус развіваецца пнеўманія.

У адрозненне ад многіх іншых краін, Беларусь і Расія не залічваюць хворых на вірусныя пнеўманіі ў статыстыку заражаных каранавірусам аўтаматычна. Між тым так робіць, напрыклад, Кітай пачынаючы ад 12 лютага. У Беларусі, як і ў Расіі, і каранавірусныя, і некаранавірусныя пнеўманіі лечаць разам. Але пры гэтым пнеўманіі не залічваюць у статыстыку каранавіруса і смяротнасці ад яго.

Па афіцыйных звестках, у Расіі ад COVID-19 памерла больш за 2400 чалавек.

Каментары18

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць