Афіша

Дзень Ластоўскага: у Мінску адбудзецца лекцыя Язэпа Янушкевіча

Нагода ўспомніць Ластоўскага: яму сто трыццаць пяць. Ніхто з палітычных лідараў 1910-х гадоў не быў такі запатрабаваны ўсцяж беларускіх 90-х, як Ластоўскі. Не далі рады зрабіць яму канкурэнцыю ані Антон Луцкевіч, ані Іваноўскі, ані нават і Купала. Здаецца, так тады бачылася кола бацькоў-заснавальнікаў Беларусі.

Ластоўскі дужа пасаваў калектыўнай уяве, магчыма, з прычыны сваёй неадназначнасці, прамежкавасці. Палітык, які пісаў вершы і мастацкую прозу; медыйны менеджар, які складаў слоўнікі. Грамадовец, клерыкал і эсэр. Гісторык, які фальсіфікаваў народныя песні і свавольна абыходзіўся з фактамі мінуўшчыны — на карысць нацыянальнага наратыву. Крывіч і беларус. Дырэктар музея, акадэмік-самавук.

Гэта або беспрынцыповасць, або адмысловая суверэннасць міжчасся на еўрапейскім небакраі. Гібрыднасць, пра якую так багата пісацьмуць у другой палове ХХ стагоддзя тэарэтыкі посткаланіяльнасці.

* * *

І пра Янушкевіча.

Янушкевіч — адзін з незаўважаных культурных герояў беларускіх 90-х. Гэта быў базіс беларускага Адраджэння: работнікі, якія рабілі чарнавую штодзённую працу.

Была ў гэтым свая інерцыя і рызыка. Абмежаванасць архівам, мінуўшчынай, пісьмом. Гэткая стратэгія культурнай палітыкі «знізу» хутка вычарпалася.

Але яна трывушчая. Плён тае работы і сёння даступны кожнаму, ён як бомба з фіналу быкаўскага «Знака бяды»: чакае свайго часу.

Янушкевіч выдаў пра Ластоўскага невялікую кніжачку ў серыі «Нашы славутыя землякі» — яна выйшла ў 1995-м. Перш была апублікаваная і ў «Полымі» (5/1994, с. 148-172).

Гэтая праца мае недахопы, уласцівыя ўсёй беларускай гістарыяграфіі. Найперш —паслядоўна некрытычнае стаўленне да аб’екта апісання. Ластоўскі паўстае ў Янушкевічавым доследзе рыцарам без страху і заганы. Ледзь не ўва ўсім ён мае рацыю, а крытычныя сведчанні ягоных апанентаў ці адкідаюцца (пра Луцкевіча: «пакінем на сумленні аўтара «ўспамінаў»), ці рэлятывізуюцца.

Ёсць іншыя прыкрасці. Не ўмее растлумачыць Янушкевіч, чаму многія артыкулы Власта былі з падзагалоўкамі «Па Кіркору», «Паводле Раманава». Папускаецца бяздоказнасці ў аргуменце («Чытаеш і разумееш: феномен Уладзіміра Караткевіча для беларускай літаратуры быў запраграмаваны»).

Галоўнае: раз-пораз паддаецца малазмястоўнаму пафасу адраджэння. Некаторыя абзацы стракацяць словамі-шалупіннем накшталт «талент».

І ўсё ж гэтая кніга напісаная з досціпам. Чаго вартая адна цытата з Сяргея Палуяна пра «адкрыццё нашага жыцця». Сказанае ў канцы 1900-х гадоў, а як надзённа гучала ў 90-я — і як надзённа ўсё яшчэ гучыць, з якім патрабавальным, пільным выклікам.

Таксама Янушкевіч сурова падсумоўвае канфлікты канца 1910-х, якія не далі беларусам дасягнуць значных вынікаў у практычнай рабоце.

Ёсць іншыя дробязі, з якіх паўстае харошы малюнак нашаніўскай і постнашаніўскай эпохі беларускай культуры паміж 1905 і 1930 гадамі.

Таму лекцыя абяцае быць не цалкам бескарыснай. 9 кастрычніка, Мінск, кнігарня «Логвінаў», — у межах праекта «(Не)расстраляныя».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў26

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў26

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць