Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры11

880 год Ленінскаму раёну Горадні

Самую старажытную палову Горадні назвалі «ленінскай» і сьвяткуюць, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Яшчэ вісяць у Старым горадзе транспаранты цераз вуліцу, з гонарам паведамляючы, што нашаму роднаму любімаму Ленінскаму раёну трыццатка стукнула. Як Ленін — такі маа‑лады і юны акцябр уперадзі! Ля‑ля‑ля!

Раней, да таго дня гэта была проста Горадня, якой налічылі на той час 850 гадоў. Але проста Горадня гэта нейк прэсна гучала. І вось з нагоды такой даты ўладам стукнула ад гэтага дня называць асноўную частку старажытнага места Ленінскім горадам.

Якія хімічныя рэакцыі адбываліся ў іхніх галовах? З якой‑такой нагоды, чаму так недарэчна назвалі? Падзяліць горад, у якім валадарылі Вітаўт, Стэфан Баторы, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, на ленінскую ды кастрычніцкую часткі… Хаця б нейк нэйтральна: цэнтральны і занёманскі або ўсходні і заходні, новы і стары, урэшце чырвоны і зялёны.

У галовах іхніх быў, на жаль, адзін, прабачце, марксізм‑ленінізм. Падаруначак зрабілі! «Наце вам на лапаце». З фантазіяй у іх было фатальна. Шаблёны ў мазгах: «Слава КПСС!» і гэтак далей. Нічога жывога, ніякай павагі да гораду, дзе жывеш і якім распараджаешся як уласнай кватэрай, пагатоў павагі да яго цікавай даўняй гісторыі, я не кажу болей пра дзейных асобаў гэтай гісторыі. А сёньняшнія б’юць у літаўры, замест — замяніць недарэчную назву ці ўвогуле скасаваць раёны, скараціць разьдзьмуты бюракратычны апарат. Пацікавіліся б лепей: колькі ў Беластоку суседнім чыноўнікаў гарадзкіх…

А мой прыяцель, дый не адзін, жыве за Нёманам, у названым больш па‑людзку раёне — усяго толькі Кастрычніцкім. Зьніклі Саветы (з мапы сьвету прынамсі) і назва страціла свой былы ідэалягічны агонь, стала даволі нэйтральнай, набыла новыя — восеньскія фарбы.

Паразіты, не маглі наш раён назваць, прыкладам, «апрэльскім» — з нагоды геніяльных тэзісаў мёртвага правадыра! Сёньня ў нас бы быў веснавы раён, а ў суседзяў — восеньскі. Нармальна! «Апрэльскія тэзісы» мы вывучалі амаль што зь пялюшак. Прынамсі, у школе некалькі разоў, у арміі, ва унівэрсытэце таксама не адзін раз. Захапіць вакзал, пошту, вадакачку, тэлеграф, банк, казармы і гэтак далей — так нас вучылі са школьнай лавы. Зразумела, з цьвёрдай устаноўкай, што тэорыю нам ніколі не давядзецца выкарыстоўваць на практыцы, што яна застанецца назаўжды для нас голай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць