Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Стары замак Кафкі

Сытуацыя з будучай рэстаўрацыяй рэзыдэнцыі Стэфана Баторыя выглядае даволі па-дурацку…

Спытайце гарадзенцаў: ці задавальняе іх выгляд Старога замку? Думаю, яны адкажуць: не, не задавальняе. Чаму? На замак ня вельмі падобны? Магчыма, нават хутчэй за ўсё, што — так. Але, галоўнае, што разбураная палова псуе карціну, нешта трэба рабіць зь ёю, нейк адбудаваць. Тады й ацалелая частка — улучна з уваходнай брамай стане выглядаць значна лепей, тым больш калі яе падрэстаўраваць, зьявіцца цэласны вобраз.

Карацей, патрэба штосьці рабіць папросту на паверхні. Але што зьбіраюцца зараз улады? Навешаць на гэты мінімалісцкі архітэктурна гмах аздобаў у стылі рэнэсансу, часоў караля Стэфана Баторыя. Ні чарцяжоў, нічога няма, не захавалася, адно гравюра гарадзкога краявіду, на якой штосьці можна разгледзець. Я стаю перад ім і ўяляю, што гэта будзе — ніба на карове сядло на замкавай гары. Тым больш вядома, як у нас робяць: ім ўсё адно — што кароўнік, што замак.

Пытаньне: адкуль сёньняшняя згода інтэлігенцыі на цалкам ненавуковую рэстаўрацыю? Вынік пэўнага каварства ці папросту хітрыкаў… Сакрэт полішынэля. Праект рэстаўрацыі — у пэўным сэнсе спалучэньне дзьвюх недарэчнасьцяў. І вось людзі згаджаюцца на больш прымальную, каб нейк супрацьстаяць недарэчнасьці жахлівай. Патлумачу: у галаве аўтара задумы быў палац Баторыя побач з муляжамі: княскім “старажытнарускім” церамам і цэркаўкай, якіх нават малюнкаў ніхто ня бачыў.

Вось у гэтым спалучэньні перабудаваны калісьці ў каралеўскую рэзыдэнцыю — па жаданьні самога Ст.Баторыя — замак у нашых вачах выйграе ў параўнаньні са “старажытнарускім матывам”. І ўвесь сакрэт. Хаця мой знаёмы гісторык архітэктуры, і ня толькі ён, гаворыць: трэба пакінуць Стары замак вонкава такім, якім ён зьяўляецца прыблізна апошнія паўтара стагодзьдзя, ці штосьці зьмяніць з улікам веку 18-га, бо захаваліся пэўныя дакумэнты.

Сёньняшняе аблічча, відарыс Старога замку — строгія, скупыя, але існуе ў іх якаясьці моц, годнасьць, гэта сапраўды цытадэль, а не палац з завітушкамі. Так супала, што толькі што закончыў чытаць “Замак” Кафкі, і падумалася: Стары наш замак цалкам надаўся б да экранізацыі, пагатоў у рамане ён фігуруе толькі ў размовах, у лепшым разе на даляглядзе. Расейская экранізацыя добрая, а рабілася у Выбаргу, які Сталін у фінаў забраў. Горадню, як вядома, у палякаў, першай. А старажытнарускага матыву, бадай, ня будзе. Змагаліся зь ім, махнуўшы рукой на баторыеўскія завітушкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць