Свет22

Пашынян заявіў, што будзе вельмі рады, калі Арменію выключаць з АДКБ

Пяскоў на гэта сказаў, што Ерэван свабодны пакінуць арганізацыю.

Нікол Пашынян. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністрНікол Пашынян адзначыў, што будзе «вельмі рады», калі Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы сама прыме рашэнне выключыць Арменію з блока, піша «Дождь».

«У любым выпадку гэта вызваліць нас ад дылемы — выходзіць ці не выходзіць», — адзначыў ён.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэтую заяву, адзначыў, што Ерэван «свабодны пакінуць» арганізацыю, калі «больш не мае патрэбы ў сілу сваіх нацыянальных інтарэсаў у членстве ў такой важнай арганізацыі па забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі».

Таксама ён дадаў, што раней Арменія толькі заяўляла пра замарожванне членства ў арганізацыі, выходзіць з яе яна не планавала.

Што тычыцца працэсу падачы заяўкі на ўступленне Арменіі ў ЕС, Пяскоў параіў Арменіі ўспомніць досвед Турцыі і «іншых краін», «з моманту падачы заявак якімі ўжо прайшлі дзесяцігоддзі».

Каментары2

  • такой важнай арганізацыі па забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі
    24.08.2026
    Ага. Добра гэтая важная арганізацыія Арменіі дапамагла. Памятаем.
  • Самотны жаўранак
    24.08.2026
    Сітуацыя патавая. Нешта трэба рабіць, а што невядома. Мабыць трэба яшчэ пачакаць, паназіраць за развіццём падзей.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць