Грамадства33

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск

Адна з самых вядомых карцін Марка Шагала «Над горадам» упершыню за больш як сто гадоў вярнулася ў Віцебск. З 17 ліпеня яна будзе экспанавацца ў Віцебскім мастацкім музеі

Сёння віцебскія і маскоўскія спецыялісты правялі распакоўванне і агляд карціны. Усе работы яны праводзілі ў белых пальчатках, каб не нашкодзіць шэдэўру. Мастак-рэстаўратар Юрый Кегелеў праверыў стан палатна. Пасля гэтага бакі падпісалі акт прыёму-перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне і склалі ўліковую дакументацыю.

У музеі адзначылі, што арганізацыя выставы запатрабавала выканання строгіх патрабаванняў да транспартавання, страхавання, бяспекі і захоўвання мастацкіх каштоўнасцяў. У падрыхтоўцы праекта ўдзельнічалі дзяржаўныя службы, музейныя спецыялісты і прадстаўнікі бізнэсу.

Выстава арганізаваная ў фармаце «адной карціны»: палатно займае цэнтральнае месца ў асобнай экспазіцыйнай зале. Акрамя яго, наведвальнікі змогуць убачыць дзве работы Юдэля Пэна — настаўніка Марка Шагала, якія былі дастаўленыя з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Карціна «Над горадам» лічыцца адным з галоўных шэдэўраў мастака. На ёй Шагал адлюстраваў сябе і сваю жонку Белу, якія ляцяць над Віцебскам. Горад паказаны не дакладна, а праз успаміны і мастацкае ўяўленне аўтара, хоць на палатне можна пазнаць асобныя гістарычныя будынкі.

Палатно было створана ў 1918 годзе, калі мастак жыў у родным горадзе. У 1919 годзе карціну ўпершыню паказалі на мастацкай выставе ў Петраградзе, пасля чаго яна больш не вярталася ў Віцебск. З 1929 года твор захоўваецца ў калекцыі Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Каментары3

  • 453543
    15.07.2026
    Як жа ў гэтым міры ўсё адносна і суб'ектыўна. Такую ж карціну (ну, хай на другі сюжэт) мог напісаць (і, галоўнае, пісаў) любы іншы мастак, і яна не была б аб'яўлена шэдэўрам. І такіх мастакоў ў пачатку 20-га стагодзя было мноства.
    А ўсё таму, што тут, у жывапісі, усё здараецца па прынцыпу: а давай гэтага мастака лічыць геніям, і ўсё, што ён здарае - шэдэўрам! І гэтаму садзейнічаюць дзесяткі фактараў сярод якіх фактар малявання нават не галоўны.
  • Драздовіч, не Язэп
    15.07.2026
    Нумар адзін для мяне ад Шагала - "Прагулка". Выяўленчае мастацтва павінна выклікаць нейкія эмоцыі, дык калі гляджу на гэты шэдэўр, усмешку не ўтрымаць, шчыра.Такі з мяне мастацтвазнаўца, але настрой падвышае.
  • ph
    16.07.2026
    Драздовіч, не Язэп, як раз Над горадам - безумоўны шэдэўр, а Прагулка - адна са спрэчных і кампазіцыйна, і каларыстычна.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю13

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю13

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць