Усяго патроху99

У беларускіх кавярнях пачалі прадаваць папулярны польскі дэсерт

У Польшчы па гэтыя булачкі становяцца чэргі.

Фота: riverespressoclub / Instagram

Ягадзянкі — гэта папулярныя ў Польшчы сезонныя булачкі. Іх робяць з дражджавога цеста, зверху пасыпаюць крошкай, а ўнутры — шмат начынкі са свежых чарніц. Выпякаюць іх з канца чэрвеня і пакуль не знікнуць чарніцы. 2 ліпеня ў Польшчы нават адзначаюць Дзень ягадзянкі (нефармальнае свята).

У Мінску сёлета некаторыя кавярні вырашылі пераняць традыцыю. Ягадзянкі прапануюць, напрыклад, у River Espresso Club і ў Come In. Ёсць варыянты не толькі з чарніцамі, ёсць з крэмам ці з малінай.

Фота: cafe.come.in / Instagram

Каштуюць булачкі 9 рублёў.

Каментары9

  • старэйшы навуковы супрацоўнік
    12.07.2026
    9 рублёў......не, дзякуй
  • Што там польскага?
    12.07.2026
    Так гэта ўкраінскі дэсерт “Ягодина”. Палякі проста яго перанялі.
  • малодшы супрацоўнік
    12.07.2026
    старэйшы навуковы супрацоўнік , у Варшаве цана амаль у два разы болей.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША2

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць