Музыка2929

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

На канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле нарэшце змаглі прыехаць тыя фанаты, хто не мае шэнгенскай візы. Можа праз гэта там з’явіліся дзівосы, якіх раней не было.

Выступіў самы знакаміты беларускі спявак 6 чэрвеня на стадыёне «Бешыхташ», які змяшчае 40‑42 тысячы гледачоў. І нават такой пляцоўкі не ставала для фанатаў — бо старту продажу квіткоў на сайце ў віртуальнай чарзе чакалі больш за 75 тысяч чалавек.

Традыцыйны варушняк у горадзе пачаўся яшчэ за некалькі дзён: 3 і 4 чэрвеня бясконцыя слэмы ладзілі ў раёне Таксім — былі невялікія сутычкі з паліцыяй і незадаволеныя мясцовыя жыхары, якія абураліся размалёванымі цытатамі з песень Каржа сценамі.

@veenimmelss_ #макскорж #стамбул ♬ Молодым - Макс Корж

@dialeu #макскорж #maxkorzh #dvizhistambul ♬ оригинальный звук - dialeu

@kyzma_bsb Ps:они сами были в шоке #макскорж #стамбул ♬ оригинальный звук - Кузьма

На 5 чэрвеня было забраніравана некалькі двухпавярховых аўтобусаў, якія каталіся па Стамбуле, а прыхільнікі творчасці хлопца з Лунінца крычалі яго песні.

@oldwyn.__ @Макс Корж/Max Korzh ♬ оригинальный звук - Tatsiana Kebets

Потым быў абвешчаны збор на паромным прычале Кабаташ. Адтуль у Басфор адначасова выплыла больш за 10 караблёў. Фанаты шалёна штурхаліся на палубах і зноў крычалі песні артыста. На адным з караблёў паспрабавалі забараніць спяваць Каржа — і нават уключылі турэцкі гімн, каб прымусіць замаўчаць. Але ж хіба гэтым можна супакоіць фанатаў беларускага спевака?

@katushalee Я была в ужасе от увиденного!! #турция #стамбул #макскорж #туризм #туристы ♬ оригинальный звук - Katya Lee

Не разгубіліся толькі турэцкія гандляры. Пакуль адны прадавалі палены мерч на вуліцах, іншыя выстаўлялі на вуліцы ля сваіх крам і кафэ калонкі і гучна ўключалі песні Каржа — лавілі фанатаў на жыўца. І гэта сапраўды спрацоўвала.

@nomad_traderrr Все ждем! #макскорж #стамбул #корж ♬ original sound - Stas Litvinov

Рускамоўныя тыктокеры хваліліся, што туркі пыталіся ў іх: ці ўсе прыехаўшыя на канцэрт — расіяне. А тыя не без гонару адказвалі: «Усе рускамоўныя людзі тут».

@dmitri_ugc Разбудили Стамбул #maxkorzh #istambul #реки #тор #просмотры ♬ оригинальный звук - dmitri_ugc

Самі ж фанаты ставяцца да варушняка не без іроніі: нехта накладвае на відэа натоўпу знакаміты гук з «Галодных гульняў», нехта жартуе з таго, у якіх месцах свайго цела людзі праносяць фаеры на стадыён.

Юліяна Леановіч — былая прапагандыстка «Советской Белоруссии», якая летась звольнілася, каб працаваць экскурсаводкай, — прыехала на стадыён за 3 гадзіны да пачатку канцэрта. Кажа, каб не стаяць 2 гадзіны ў чарзе па ежу. Яна зняла трох мужчын, якія пазавалі перад канцэртам з чырвона-зялёным сцягам.

Юліяна, якая шмат гадоў пісала пра культуру (а пасля 2020 года — пра «правільных» артыстаў ды вядучых), засмучалася толькі, што канцэрт не ў Мінску.

Трэба адзначыць, што раней Корж забараніў сцягі на сваіх канцэртах — напрыклад, у Бухарэсце ахова забірала ў наведвальнікаў украінскія сцягі. На тым самым канцэрце артыст са сцэны забараніў у залі крычаць «Пуцін — х*ло». Дадаў, што дазваляе крычаць толькі сваё імя ці імя кагосьці з яго каманды.

Напачатку канцэрту Корж сказаў: «Сем гробаных гадоў, сціжма спроб, процьма няўдалых спроб, куча вушакоў, процьма страт — і мы ўсе тут».

@angelinali777 #макскорж #коржстамбул #корж2026 ♬ Soft Horizon - studioherz

@kseny.b 06.06.26 #maxkorzh #макскорж #мякскоржстамбул #макскорждвиж ♬ оригинальный звук - Ксения

Пасля канцэрту ў стамбульцаў таксама наўрад ці атрымалася заснуць — фанаты Каржа ладзілі афтапаці.

@takkosuki #макскорж #стамбул #движ ♬ оригинальный звук - Dendi

Каментары29

  • Як трапна напісалі
    07.06.2026
    р-узкагаваряшчы народ-ец.
  • Ян
    07.06.2026
    Як лёгка кіраваць масай, асабліва бяздумнай масай.
  • м
    07.06.2026
    Антось, апяць народ плахой?... Не хвалюйцеся , у акупаванай Беларусі, усё харашо - концерты "надо!", "батька2030" - усё, як вы любіце.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць