Грамадства11

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў эфіры праграмы «Звычайны вечар» здзівіў слухачоў сваёй дасведчанасцю ў сучаснай папулярнай музыцы. Як высветлілася, праваабаронца не толькі разбіраецца ў трэндах расійскай эстрады, але і назіраў першыя крокі ў кар’еры беларускай зоркі — Макса Каржа.

Праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі прыйшоў у госці ў праграму «Звычайны вечар».

Перад гэтым вядоўцы абмяркоўвалі, што цяпер слухае моладзь.

— Ну мы звычайна з нашымі гасцямі абмяркоўваем усе тэмы, якія былі ў эфіры, але мне неяк няёмка пытацца ў вас пра такое… Вось як я магу Алеся Бяляцкага запытаць пра Ваню Дзмітрыенку? — сказаў Канстанцін Каверын.

— Калі ласка! — адгукнуўся Бяляцкі.

Аказалася, што ён цалкам у тэме, бо, пакуль сядзеў, вывучыў усю гэтую расійскую сучасную культуру — наслухаўся ў калоніі.

— Як вы ўвогуле ставіцеся да гэтай моладзевай культуры? — спытаў Каверын.

— Ну, нармальна. Я сам у юнацтве ў школе з гітарай не расставаўся ў старэйшых класах. Іграў у гурце, калі ўжо ва ўніверсітэце вучыўся. Таму мне музыка заўсёды блізкая, — кажа ён і дадае, што музыку ў калоніі слухаюць лепш, чым беларускія навіны:

— Мы сапраўды глядзелі ўсю гэтую расійскую папсу, таму што фактычна атрад у лагеры быў падзелены на дзве групы: адны за музыку, другія за навіны.

Беларускія навіны там не любяць, кажа ён, ніхто іх не глядзіць, іх выключаюць.

— Там няма нічога істотнага. Як толькі пачынае крычаць Азаронак — пачынаюцца маты, яго хуценька пераключаюць. Глядзяць расійскія навіны і спрабуюць там паміж радкоў дастаць штосьці пра міжнародную сітуацыю, пра тое, што адбываецца ў Расіі, пра вайну з Украінай. Гэтыя тэмы спрабуюць выцягнуць з агульнай інфармацыі, адкідваючы ідэалогію.

Ну, а што датычыцца музыкі — хочаш не хочаш, ты яе слухаеш. Таму, натуральна, ведаю зараз гэтых зорак расійскай поп-музыкі, у тым ліку Дзмітрыенку. Ад яго ідзе пэўная энергія, ён хлопчык энергічны. Ён толькі пачынае, і як будзе развівацца далей — пабачым. Я разумею, чаму падлеткі ідуць на яго: гэта адно пакаленне, чалавек размаўляе з імі на адной мове, — сказаў Бяляцкі.

Гэта чапляе, у пэўным сэнсе, як і наш Макс Корж.

Аказалася, што Бяляцкі ведае даўно пра Каржа.

— Я, дарэчы, яго ведаю яшчэ студэнтам. Можа, ён мяне і не памятае, але быў такі перыяд, калі ён у маёй хаце здымаў свой беларускамоўны кліп, яшчэ на самым пачатку. Гэта было даўно. Я там проста быў збоку і калоў дровы. Яны двое сутак займаліся гэтым кліпам, калі ён спяваў яшчэ ў беларускамоўным гурце, — згадаў Бяляцкі.

Сам праваабаронца ў маладосці граў рок, але не стаў згадваць, пра што з сябрамі спяваў.

Каментары1

  • Малдэр
    06.04.2026
    Вось такі быў хіп-хоп андэграўнд раней: LunClan, Чырвоным па беламу, Fight Protezs.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць