Грамадства11

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries

Пад які працэнт?

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Беларусы цяпер могуць купляць тавары на Wildberries у крэдыт. Карыстальнікам даступныя сумы ад 50 да 15 тысяч рублёў. Тэрмін выплат пакупнік можа выбраць у межах ад 13 да 60 месяцаў (5 гадоў), піша Tochka.by.

«Гэта дазволіць пакупнікам набываць дарагія тавары з камфортным графікам плацяжоў і лепш кіраваць сямейным бюджэтам, а прадаўцам маркетплейса — павялічваць сярэдні чэк і канверсію заказаў», — пракаментаваў кіраўнік фінтэху Wildberries Георгій Гаршкоў.

Якая працэнтная стаўка

Крэдытуе пакупнікоў банк «Дабрабыт». У банку ўдакладнілі, што стаўка фіксаваная — 24%.

«Для Беларусі крэдыт — даўно звыклая частка фінансавай культуры. Мы проста дадалі гэтую звычку туды, дзе людзі і так купляюць з задавальненнем, — на Wildberries… Мы паслядоўна пашыраем магчымасці для нашых пакупнікоў — каб ім было максімальна зручна на ўсіх этапах, ад пошуку тавару да выбару фінансавага рашэння пры аплаце», — адзначыў дырэктар Wildberries у Беларусі Дзмітрый Семянкоў.

Каб набыць тавар у крэдыт, на старонцы аплаты пакупніку трэба выбраць крэдыт ад банка «Дабрабыт».

Пасля гэтага сістэма перанакіруе карыстальніка на абароненую старонку банка, дзе адбываецца працэс ідэнтыфікацыі.

Для афармлення крэдыту трэба аўтарызавацца праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).

Сэрвіс добра адаптаваны пад сцэнарыі пакупкі на маркетплейсе: у выпадку, калі тавар не падыдзе, пакупнік можа ад яго адмовіцца, як звычайна.

Пры гэтым абавязацельствы па крэдытным дагаворы будуць пералічаныя або закрытыя, удакладнілі ў прэс-службе Wildberries.

Каментары1

  • Алкаш
    03.06.2026
    БДСМ практики в колхозе, принцип первый : " Давай, давай ещё, вгоняй в долги."

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць