Грамадства

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна, якую ў чэрвені 2025 года вызвалілі з гомельскай жаночай калоніі і пад прымусам вывезлі ў Літву, змагла вярнуцца да любімай працы выкладчыцы італьянскай мовы. Дуліна паведаміла «Радыё Свабода», што ўжо мае дазвол на жыхарства ў Літве, легальна працуе, а таксама вывучае літоўскую мову.

Наталля Дуліна. Фота прэс-службы Офіса Ціханоўскай

«Па вызваленні летась я нейкі час была ў разгубленасці: заробку няма, пенсіі няма, нават даведкі аб вызваленні няма. Як жыць, незразумела. Але ўзяла сябе ў рукі і прыдумала, што буду рабіць — адкрыю сабе індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць. Свабода ўжо ёсць, веды ёсць, трэба працаваць», — расказала Наталля.

Цяпер яна вядзе курсы італьянскай мовы для беларусаў. Іх арганізавала таварыства беларусаў у Італіі «Талака», якім кіруе Юлія Юхно. На курсы могуць запісацца і беларусы з іншых краін, не толькі з Італіі. Запрашаюць усіх, заняткі ідуць анлайн.

Сярод перамог, якімі можна ганарыцца, Наталля называе і тое, што ёй удалося дамагчыся выплаты беларускай пенсіі.

«На радзіме мне прызначылі пенсію паводле ўзросту, якую выплачвалі, нават пакуль я была ў зняволенні, але як вывезлі мяне ў Літву, то выплаты спыніліся. Таму тут вырашыла дамагчыся, каб зноў пачалі выплачваць, але гэта аказалася няпроста.

Напісала ліст у калонію, у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, звярнулася ў гомельскі суд, у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і пасля некалькіх этапаў перапіскі пенсію пачалі выплачваць сваякам паводле маёй генеральнай даверанасці, нават вярнулі тое, што затрымалі», — расказала Наталля Дуліна.

Беларуская пенсія Наталлі невялікая, у Літве гэтых грошай не хапіла б нават на жыллё, прызналася яна.

«Але ўжо не так крыўдна, бо ў мяне працоўны стаж больш за 40 гадоў, я дома прызнаная ветэранам працы! Паступова з’яўляецца адчуванне ўласнай незалежнасці, і гэта дапамагае», — расказала Дуліна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць