Гісторыя88

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі

Новая кніга вядомага гісторыка Генадзя Сагановіча прысвечаная асобе Міколы Прашковіча (1932-1983) — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і перакладчыка, які ўвайшоў у гісторыю таксама як адзін з удзельнікаў беларускага культурніцкага дысідэнцтва 1960—1970‑х гадоў.

Сам Генадзь Сагановіч прэзентаваў сваю працу коратка:

«Выйшла нарэшце кніга, напісаць якую лічыў сваім маральным абавязкам».

Мікола Прашковіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Гарадзішча Бярэзінскага раёна. 

Паходзіў з сялянскай сям’і. Спачатку вучыўся на філалагічным факультэце БДУ на рускай філалогіі, але пазней перавёўся на беларускае аддзяленне, якое скончыў у 1957 годзе. Пасля гэтага некалькі гадоў працаваў настаўнікам у вясковых школах, дзе выкладаў мовы і літаратуру. Затым працягнуў навуковую дзейнасць — вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, а пасля стаў там навуковым супрацоўнікам.

У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную творчасці Сімяона Полацкага.

Яго артыкулы і выступленні часта былі вострымі і выклікалі шырокія дыскусіі ў грамадстве. Апублікаваная ў 1965 годзе ў часопісе «Полымя» рэцэнзія на кнігу Аляксандра Коршунава пра Афанасія Філіповіча прывяла да сур’ёзных спрэчак у навуковых колах і нават стала падставай для абмеркавання ў Акадэміі навук пытанняў беларускай гісторыі і дзяржаўнасці. Супраць Прашковіча выступіў сумнавядомы Лаўрэнцій Абэцэдарскі са сваімі паплечнікамі.

Прашковіч меў блізкія кантакты з беларускімі і ўкраінскімі патрыятычна настроенымі дзеячамі, падтрымліваў іх, у тым ліку матэрыяльна, у цяжкія часы. У тым ліку ён падтрымліваў сувязі з Ларысай Геніюш, неаднаразова ездзіў да яе ў Зэльву, яна таксама часта згадвала яго ў сваіх лістах.

У 1970‑я гады Прашковіч апынуўся пад ціскам савецкіх спецслужбаў. У выніку ў 1974 годзе яго звольнілі з Акадэміі навук па абвінавачанні ў нацыяналізме. Пэўны час ён не меў працы, пасля займаў розныя нізкакваліфікаваныя пасады.

З-за праблем са здароўем у 1982 годзе спыніў працу. Трагічна загінуў падчас пажару ў роднай вёсцы.

Каментары8

  • Тамара
    23.04.2026
    І зараз кэдэбэшнае паскудства не дае ўладкавацца людзям на працу.

    [Зрэдагавана]
  • Поздно быть националистом
    23.04.2026
    Написал книжку про националиста. Кто ее будет читать кроме националистов? Белорусский национализм изначально слабый. Поднять белорусов через эту идеологию невозможно.
  • Нацыяналіст
    23.04.2026
    Поздно быть националистом, галоўнае перспектыўна, камуна.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага50

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага50

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць