Свет77

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»

Скандальны расійскі прапагандыст расказаў, ці шкадуе пра свой танец у піжаме «Армія Расіі» ў першыя дні вайны і ці трэба браць Кіеў.

Антон Красоўскі і Ксенія Сабчак вядуць размову ў аўтазаку. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Антон Красоўскі ў розныя часы працаваў у выдавецкім доме «Коммерсант», на тэлебачанні, а таксама займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Сноб».

З 2020 года Красоўскі працаваў дырэктарам рускамоўнага вяшчання тэлеканала Russia Today. У кастрычніку 2022 года пасля скандальнага эфіру, у якім ён заклікаў «тапіць і спальваць» украінскіх дзяцей, Красоўскі быў адхілены ад працы на RT.

Калісьці Красоўскі быў блізкім паплечнікам Ксеніі Сабчак: у 2018 годзе ён узначальваў яе штаб на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі. 

Частка яго цяперашняга інтэрв'ю Сабчак праходзіла ў арэндаваным аўтазаку, які рухаўся па вуліцах Масквы. У нейкі момант Красоўскі пачаў патрабаваць спыніць аўтазак:

«Спыніце, б**, калі ласка, аўтобус, я перасяду ў сваю машыну. Спыніце аўтобус на прыпынку! Я, б**, пакрыю вашы штрафы. (…) Вы што, не зразумелі мяне? Я што, у закладніках, я не разумею?».

У выніку Сабчак папрасіла, каб спыніліся на найбліжэйшым прыпынку. Красоўскі, які казаў, што яму стала кепска, перасеў у сваю машыну. Размова працягнулася праз некаторы час у кватэры Красоўскага.

Красоўскі пакідае аўтазак. Скрын відэа: sobchak / YouTube

«Лічу Украіну часткай Расійскай імперыі»

Ксенія Сабчак нагадала Красоўскаму пра тое, што нават сябры ад яго адвярнуліся праз яго радыкальную пазіцыю. Сам вядучы ў адным з інтэрв’ю расказаў, што пісьменнік Сяргей Мінаеў перастаў з ім камунікаваць, таму што Красоўскі «…бануўся на вайне».

Сабчак папрасіла патлумачыць, што значаць гэтыя словы.

«Гэта мая была вайна. Для мяне гэта ніколі не была вайна па замове і не ёсць. То бок мне ніхто не казаў, што трэба быць за вайну», — адказаў Красоўскі і згадаў, што ў дзяцінстве чатыры гады пражыў на Валыні (яго бацька быў начальнікам канструктарскага бюро Ровенскай АЭС).

Па словах Красоўскага, ён быў пад уражаннем, пабачыўшы трансляцыю пачатку ваенных дзеянняў 24 лютага 2022 года, калі ракеты ляцелі на знаёмыя яму гарады — Луцк, Ковель, Роўна.

Па словах вядучага, частка яго аднакласнікаў-украінцаў загінула на ўсходзе Украіны яшчэ ў 2014—2018 гадах. «Гэта мой край, мая зямля», — кажа Красоўскі пра Украіну.

«Але ты яе (Украіну. — НН) лічыш сваёй краінай, як частку Расіі?» — удакладніла Сабчак.

«Мая радзіма — горад-герой Масква. Мая радзіма — СССР. Мая радзіма — Расійская імперыя. Я лічу яе часткай Расійскай імперыі. Для мяне гэта нейкая ўнутраная імперыя», — адказаў Красоўскі.

Калі Красоўскі шчыры?

У кастрычніку 2022 года Красоўскі заяву ў эфіры RT, што ўкраінскіх дзяцей, якія лічаць Расію акупантам, трэба «тапіць у рацэ з бурнай плынню». Пасля гэтага ён быў звольнены з канала і запісаў відэа з пакаяннем. У ім ён назваў сябе дурнем.

Аднак пазней у эфіры аднаго з YouTube-праектаў на пытанне, ці шкадуе аб сваіх словах, Красоўскі адказаў «не».

Скрын відэа: sobchak / YouTube

«У які момант ты быў шчыры?» — удакладніла Сабчак.

«Я шчыры ў кожным з гэтых момантаў. (…) Я проста няправільна сфармуляваў тады фразу. Але сэнс гэтай фразы быў вельмі просты, які я сказаў пра дзяцей, вось такіх украінскіх. Што вось калі ідзе сапраўды рускі салдат па Берліне, а яму ў спіну страляе Гітлерюгенд — мы што з гэтым Гітлерюгендам робім? Вось што я сказаў. Я проста як бы быў на куражы. І я прасіў прабачэння шчыра», — патлумачыў Красоўскі.

Аднак, як высветлілася ў ходзе размовы, прабачэнні Красоўскага былі адрасаваны не дзецям ці ахвярам вайны, а яго кіраўніцтву:

«Я прасіў прабачэння шчыра, таму што я разумеў, што такім чынам падставіў Маргарыту [Сіманьян]. (…) Я прасіў прабачэння для гэтых людзей».

«Трэба браць Кіеў?»

На пытанне Сабчак, ці лічыць ён неабходным браць Кіеў, Красоўскі адказаў:

«Я б сфармуляваў «Можна ўзяць Кіеў?», а не «трэба браць Кіеў». Калі б пытанне стаяла «трэба узяць Кіеў» — вядома, трэба. І Варшаву трэба».

«Навошта Варшаву? Навошта браць Кіеў?» — пацікавілася Сабчак.

«Гэта нашы гарады. Гэта Расійская імперыя. Таму што, як у апокрыфе казаў таварыш Сталін Уінстану Чэрчылю на пытанне «Навошта вам Львоў, гэта ж не рускі горад?», таварыш Сталін адказаў: «Затое Варшава руская». Я яшчэ раз паўтару: я гэта ўжо сказаў, я чалавек, які жыве ў катэгорыях Расійскай імперыі, рускай імперыі. Для мяне Кіеў — гэта рускі горад».

Але ўзяць Кіеў цяпер немагчыма, кажа Красоўскі, бо гэта «каштуе занадта шмат жыццяў» рускіх.

Я б тады спытаў: ці хацеў бы я, каб Кіеў, каб гэтая зямля зноў была часткай вялікай рускай імперыі? Так, хацеў. Ці хацеў бы я, каб была наогул вялікая руская імперыя з рускім імператарам? Так, хацеў. Але гэтага цяпер не будзе. І калі б мне прыйшлося прымаць рашэнне, мільёны жыццяў у абмен на Кіеў — я б выбраў мільёны жыццяў. Людзі і так паміраюць, але каб яны не гінулі ў абмен на тое, чаго няма. У абмен на зямлю без ідэі», — патлумачыў Красоўскі.

Пра танец на балконе ў піжаме «Армія Расіі»

Знаходзячыся ў кватэры Красоўскага, Сабчак адразу звярнула ўвагу на балкон і пацікавілася, ці не на ім Красоўскі радасна танцаваў у піжаме «Армія Расіі» пад гукі ваеннага марша ў першыя дні ўварвання. Ролік з танцам ён пазней выклаў у сацыяльных сетках. Журналіст пацвердзіў гэта.

Той танец Красоўскага на балконе. Скрыншот відэа

Сабчак спытала, ці не шкадуе Красоўскі пра той танец.

«Не, я не шкадую. Мне не няёмка за той танец. Як бы ідэалагічна мне не няёмка, але эстэтычна я б зрабіў неяк больш цікава. Эстэтычна нейкія рэчы, якія я рабіў, раблю і, я ўпэўнены, калі буду жывы, буду рабіць — мне не падабаюцца. Я выглядаў у гэтай сітуацыі як мудак», — адказаў Красоўскі.

Каментары7

  • ??
    14.04.2026
    НН, нааошта гэта тут? Няўжо вы дагэтуль глядзіце Сабчак, няўжо на 5 год вайны вас яшчэ не адвярнула ад расейскага лайна?
  • 14.04.2026
    Я как-то с большим вниманием присмотрелся к Йзефу Г . Шефу пропаганды 3 рейха . Он хоть не был дебилом .
  • Bielarus 4ever
    14.04.2026
    Той момант калі гей і п****с сышліся ў адной асобе

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць