Свет1616

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае

«Так не бывае. Гэта [усё адбылося] на працягу 9 месяцаў».

Галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян расказала ў інтэрв'ю Барысу Карчэўнікаву, што адно з яе дзяцей цяжка і невылечна хворае. 

«Калі Тыгран [Кеасаян] трапіў у кому, высветлілася, што вельмі цяжка і вельмі складана хворае адно з нашых дзяцей. І гэта нельга вылечыць. Я пра гэта казаць не хачу. Проста каб разумець, што так не бывае… Пайшоў у кому мой каханы, праз 40 дзён высвятляецца вось гэта з дзіцём — проста катастрофа».

Пасля гэтага яна даведалася і пра сваю хваробу. 

«Я ж разрываюся паміж працай, паміж мужам, які ў шпіталі ў коме, паміж дзіцем, які проста патрабуе ўсіх душэўных сіл, і 1 верасня я высвятляю, што яшчэ ў мяне рак… Ты ведаеш, якая ў мяне была рэакцыя? Я істэрычна зарагатала. Я проста зарагатала», — сказала прапагандыстка.

«Так не бывае. Гэта [усё адбылося] на працягу 9 месяцаў», — кажа яна. 

Рэжысёр Тыгран Кеасаян, муж Сіманьян, памёр у верасні мінулага года, больш за паўгода ён правёў у коме. Незадоўга да яго смерці Сіманьян расказала, што ў яе дыягнаставалі рак, у кастрычніку яна пачала праходзіць курс хіміятэрапіі.

Сіманьян, паводле даных з адкрытых крыніц, выхоўвае траіх дзяцей, старэйшае з іх нарадзілася ў 2013 годзе.

Сама прапагандыстка з восені 2025 года змагаецца з ракам грудзей. Пра сваю хваробу Сіманьян пачала адкрыта казаць у верасні.

Пазней яна звязала ўзнікненне анкалогіі з цяжкім стрэсам, які перажыла з-за хваробы мужа: прапагандыст Тыгран Кеасаян у снежні 2024 года ўпаў у кому, памёр у верасні 2025 года, правёўшы амаль год у непрытомным стане.

Каментары16

  • Ну-ну
    22.03.2026
    юрыст, папрашу. За бабра – таксама. Вельмі мілыя, разумныя жывёлінкі, есьці іх – барбарства.
  • Indrid Cold
    22.03.2026
    Навука ўсім хто працуе на фашыстаў і педа-сатаністаў са спісу Эпштэйна. Кажыце што хочаце, але Бог/Карма сапраўды існуюць. Падтрымаў злачынства супраць нявінных - атрымаеш у свой бок у дзесяць разоў больш. Ніякі Гундяеў не дапаможа.
    Патэльня ў пекле ўжо грэецца для ўсіх Zнікаў і лукашыстаў ;)
  • Аскольд
    22.03.2026
    На людоедов карма распространилась моментально. Жаль, что у сипатого сильные покровители из ада и пока (ключевое "пока") его и его выводок минует... но контракты с дьяволом приводят всегда к одному концу (симоньяны и прочие, которые отправились на концерт к кобзону, не дадут соврать).

Цяпер чытаюць

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі мужчынскі хор «Касары» зняўся ў трэцім сезоне папулярнага польскага серыяла «1670»7

Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара1

На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак

«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў7

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі8

Бабарыка зоймецца бізнэсам — ужо адкрыў кампанію ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць