Свет

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Энергетычная сістэма Малдовы апынулася ў крытычным стане пасля начных абстрэлаў украінскай інфраструктуры. Прэм’ер-міністр краіны Аляксандру Мунцяну склікаў тэрміновае пасяджэнне ўрада, каб прапанаваць парламенту ўвесці надзвычайнае становішча ў энергетыцы.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду назвала ўдары па цывільнай інфраструктуры ваенным злачынствам Расіі. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Начныя атакі расійскіх дронаў і ракет прывялі да адключэння магістральнай лініі электраперадач Вулканешты — Ісакча. Гэта ключавы энергетычны шлях, які злучае Малдову з Еўропай праз Румынію. Падчас масаванай атакі расіяне атакавалі гэтую электралінію на тэрыторыі Украіны.

Хоць улады задзейнічалі чатыры рэзервовыя лініі злучэння, сітуацыя застаецца нестабільнай.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду назвала ўдары па цывільнай інфраструктуры ваенным злачынствам Расіі і падкрэсліла, што гэта напад на бяспеку ўсяго рэгіёна.

Сітуацыю ўскладняе тое, што каля пашкоджаных аб’ектаў ЛЭП былі знойдзены збітыя дроны. З-за гэтага тэхнічныя брыгады пакуль не могуць пачаць рамонт: доступ да сетак абмежаваны да завяршэння прац па размініраванні.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, увядзенне надзвычайнага становішча — гэта не паніка, а неабходны крок для аператыўнага кіравання крызісам.

«Увядзенне надзвычайнага становішча дазволіць нам дзейнічаць хутчэй: мабілізаваць дадатковыя рэсурсы, абараніць крытычна важную інфраструктуру і, пры неабходнасці, ужыць дадатковыя меры для змякчэння наступстваў крызісу», — падсумаваў Мунцяну.

Урад заклікаў грамадзян рацыянальна расходаваць ваду і электрычнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць