Грамадства11

Беларуса, якога судзілі за рэабілітацыю нацызму, вызвалілі ў зале суда

У Мінскім гарадскім судзе разглядалі справу 21‑гадовага мінчука, якога абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130‑1 КК) праз каментары ў сацсетках, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле пракуратуры, беларус размясціў больш за 40 паведамленняў у сацсетцы «ВКонтакте», дзе апраўдваў нацысцкія злачынствы і аспрэчваў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь войскамі СС пад кіраўніцтвам Оскара Дырлевангера 22 сакавіка 1943 года. Акрамя таго, ён нібыта дадаваў да паведамленняў фатаграфіі Гітлера, Гімлера і нацысцкую сімволіку.

У судзе мінчанін прызнаў сваю віну цалкам і выказаў шкадаванне. Яму прысудзілі адзін год і пяць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Аднак у тэрмін ужо ўлічылі час, які ён правёў пад вартай падчас следства і суда, таму яго вызвалілі адразу пасля вынясення прысуду.

Каментары1

  • понятно
    13.02.2026
    Так нацизм и фашизм, идейно, намного ближе скотному двору лукашенко, лукашистам, ябатькам, чем беларуское записанное ими в экстремизм.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц10

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць