Вайна11

Зяленскі: Ніякага прызначэння прэзідэнцкіх выбараў 24 лютага не будзе

Прэзідэнт Украіны чарговы раз пракаментаваў чуткі пра тое, што ён прызначыць прэзідэнцкія выбары і рэферэндум 24 лютага ў чацвертую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

«24 лютага — гэта асаблівая дата. І нават калі б была мэта або адпаведныя крокі па набліжэнні тых ці іншых выбараў, я лічу, што гэта было б зусім дурной ідэяй — узяць такую дату для таго, каб гаварыць пра палітыку. Гэта вельмі сур'ёзная дата — чатыры гады вайны. Гэта вялікая колькасць людзей, якія абаранілі нашу дзяржаву, якія аддалі сваё жыццё. І менавіта з 24 лютага кожнага дня нашы людзі абараняюць сваю дзяржаву. Я б ніколі не змог гэтага зрабіць.

Таму 24 лютага не можа быць абвешчана ніякіх выбараў, якіх-небудзь выбараў. Пытанне не ў асобах. Ніякіх выбараў не можа быць абвешчана 24 лютага», — напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі».

Ён таксама падкрэсліў, што галоўнае ў гэтым — бяспека, а потым — палітыка.

«Мы можам перайсці да выбараў тады, калі ёсць усе адпаведныя гарантыі бяспекі. Пытанні выбараў падымаюць тыя ці іншыя партнёры. Украіна сама гэтае пытанне ніколі не ўздымала. Але, безумоўна, мы гатовыя да выбараў. Гэта вельмі проста зрабіць — зрабіце спыненне агню, і будуць выбары. То-бок, гэта пытанне бяспекі», — зазначыў Зяленскі.

Нагадаем, што FT напісала пра тое, што Украіна пачала планаваць выбары і правядзенне рэферэндуму, і яны могуць прайсці да 15 мая. Адміністрацыя Трампа патрабуе правесці абодва галасаванні да гэтай даты інакш Украіна можа страціць гарантыі бяспекі ад ЗША.

Паводле слоў крыніц FT, Зяленскі плануе абвясціць правядзенне выбараў ужо 24 лютага, калі будзе чацвёртая гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

Учора вечарам Уладзімір Зяленскі Украінскай службе Бі-бі-сі, сказаў, што ўпершыню чуе пра дату 24 лютага.

«Першы раз чую пра гэта. Раніцай прачытаў у FT, цяпер чую ад вас. Да выбараў мы прыйдзём тады, калі будуць гарантыі бяспекі. Я ўжо казаў: будзе спыненне агню — будуць выбары. Гэта пытанне бяспекі», — адзначыў прэзідэнт Украіны, адказваючы на пытанні журналістаў у чаце Офіса прэзідэнта.

Каментары1

  • Ціханоўскай на заметку.
    12.02.2026
    лічу, што гэта было б зусім дурной ідэяй — узяць такую дату для таго, каб гаварыць пра палітыку/
    Ціханоўскай на заметку. Якая казала, што збіраецца прыўрочыць свой візіт вас Украіну да гэтай даты 24.02.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць