Грамадства3838

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Украінскія спецслужбы заявілі пра арышт беларускай журналісткі, з якой некалькі месяцаў вялі аператыўную гульню, пастаўляючы дэзынфармацыю. І хаця твар затрыманай не паказалі, «Наша Ніва» вылічыла, пра каго ідзе гаворка — гэта Іна Кардаш. Як сцвярджаецца, ва Украіне яна збірала інфармацыю пра добраахвотнікаў. 

Іна Кардаш. Фота: фэйсбук

«У межах сумеснай працяглай і комплекснай спецаперацыі падраздзялення ўласнай бяспекі ГУР МА Украіны і следчых СБУ пад працэсуальным кіраўніцтвам Офіса Генеральнага пракурора Украіны выкрылі шпіёнку беларускага КДБ, якая спрабавала інфільтравацца ў адно з падраздзяленняў украінскай ваеннай выведкі.

35‑гадовую варожую агентку затрымалі ў Кіеве, ёй абвешчанае падазрэнне ў шпіянажы.

У ходзе спецаперацыі, якая доўжылася некалькі месяцаў, супрацоўнікі СБУ і ўласнай бяспекі ГУР дакументавалі злачынную дзейнасць беларускай шпіёнкі і вялі з ёй аператыўную гульню — пад выглядам сакрэтных звестак ёй перадавалі дэзынфармацыю.

ГУР сцвярджае, што агентка працавала на беларускі КДБ з 2015 года і ў 2020 годзе яе накіравалі для агентурнай працы на тэрыторыю Украіны. Прыкрыццём служыла журналісцкая дзейнасць — пасля працы на падсанкцыйным канале Медзведчука «112» шпіёнка ўладкавалася ў адно з вядучых медыя Украіны.

Далей, па загадзе куратара, пад легендай неабходнасці медыцынскага абследавання жанчына выехала на дадатковы інструктаж у адну з краін ЕС. Ад чэкістаў яна атрымала заданне збіраць інфармацыю пра беларусаў і расіян, якія ваююць супраць дзяржавы-агрэсара на баку Украіны.

Таксама беларуская шпіёнка павінна была ўстанавіць сувязі з супрацоўнікамі пасольства КНР у Кіеве, каб сабраць інфармацыю пра дзейнасць кітайскіх дыпламатаў ва Украіне.

Пасля збору аб’ёмнай доказнай базы варожую агентку затрымалі ў Кіеве, канфіскавалі смартфон і дыктафон, якія яна выкарыстоўвала для збору закрытай інфармацыі.

На гэты момант шпіёнка знаходзіцца пад вартай. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці», — гаварылася ў паведамленні ГУР, апублікаваным сёння раніцай.

Неўзабаве, аднак, допіс быў чамусьці выдалены з канала ведамства.

Імаверна, разам з Кардаш затрымалі і нейкага мужчыну, пра якога ў прэс-рэлізе не згадваецца. 

Супаставіўшы фота і дэталі біяграфіі, мы пераканаліся, што гаворка ідзе пра ўраджэнку Мінска Іну Кардаш, якая нарадзілася ў 1991 годзе. 

Іна Кардаш. Фота: фэйсбук

Паводле выпісак з базы Belpol, Кардаш у 2012‑-2015 працавала ў кампаніях «Юнайтэд компані» і «Максбэт». З 2015 да 2018 года ў базах ФСАН пуста, у 2018—2019 супрацоўнічала з «Тутбаймедыя».

Пасля гэтага Кардаш працавала як журналіст-фрылансерка на многія замежныя медыя, якія часам шукалі выканаўцаў на месцах. 

Пры гэтым як аператар ёй часта акампанаваў Васіль Сямашка, які ўвайшоў у гісторыю як правакатар, з дапамогай якога КДБ у 2018‑м арыштаваў украінскага журналіста Паўла Шаройку. 

З 2020 года Кардаш стала афіцыйна працаваць на тэлеканал «Украіна» ў Беларусі. Некалькі разоў яе затрымлівалі пры асвятленні пратэстаў. Напрыклад, пасля затрымання 16 жніўня 2020 года ў базе «Беспарадкі» з'явіўся наступны запіс: «Праведзены захады індывідуальнай прафілактыкі або абвешчана вуснае папярэджанне».

Імаверна, у канцы 2020 года Кардаш выехала з Беларусі.

Ва Украіне яна працавала на тэлеканал 112.ua, а пасля на мясцовы «Інтэрфакс».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары38

  • Ох
    27.01.2026
    Трымалася кажуць украінскай
  • ●
    27.01.2026
    Читаю заголовок эдесь всё прекрасно )
    БелОруССкая журналистка ИННА КАРДАШ . Гэта ж старажытныя нашыя магнаты . Кардашы . Ці вы ня ведалі ?
  • Майк
    27.01.2026
    Дать ей лет 25 тюрьмы как в РБ дают. А потом обменять на десяток украинских граждан

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць