Грамадства1010

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы

«Калі Святлана Ціханоўская бывала ў розных сталіцах, яна заўсёды выказвала ўдзячнасць Літве і падкрэслівала значэнне Літвы як ключавога партнёра ў барацьбе за дэмакратыю».

Вікторыя Чміліце-Нільсен. Фота: Cmilyte / Facebook

Лідарка Руху лібералаў Вікторыя Чміліце-Нільсен заявіла, што рашэнне Святланы Ціханоўскай пераехаць у Польшчу з’яўляецца значнай стратай для Літвы. Палітык падкрэсліла, што адказнасць за гэта ляжыць на кіраўніцы ўрада Інзе Ругінене, паколькі, на думку лібералаў, менавіта ўсвядомленае рашэнне прэм’ер-міністра знізіць узровень аховы Ціханоўскай прывяло да гэтага кроку.

«Я лічу, што гэта страта. І ў мяне ёсць падставы так думаць. Святлана Ціханоўская, магчыма, была не так заўважная ў самой Літве, як ад яе чакалі, але яна была і, я не сумняваюся, застаецца важным амбасадарам беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўсім свеце. Гэта палітык і лідар, якога прымаюць кіраўнікі ўсіх найбуйнейшых і меншых дзяржаў — саюзнікаў Літвы», — сказала Чміліце-Нільсен, перадае LRT.

«Калі Святлана Ціханоўская бывала ў розных сталіцах і гаварыла пра сваю краіну, (…) яна заўсёды выказвала ўдзячнасць Літве і падкрэслівала значэнне Літвы як ключавога партнёра ў барацьбе за дэмакратыю», — адзначыла яна.

Палітык мяркуе, што адказнасць за гэтае рашэнне Ціханоўскай нясе цяперашні ўрад і яго кіраўніца Інге Ругінене.

«Гэта было сапраўды ўсвядомленая пастанова — знізіць узровень аховы, паслаць сігнал рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (…) пра тое, што мы не цэнім гэтага і што нам было б зручней, каб яна з’ехала. На мой погляд, гэта страта для нас, калі казаць выключна пра нашы інтарэсы. І, на жаль, у кантэксце міжнароднай палітыкі Літва ўсё больш ператвараецца ў правінцыю і страчвае важныя рычагі», — заявіла Чміліце-Нільсен.

Прэм’ерка Інга Ругінене раней адзначыла, што не бачыць у гэтым пераездзе «ні выгады, ні страты».

Літва вырашыла скараціць фізічную ахову Святланы Ціханоўскай восенню 2025 года. Яе ахова была перададзена ад Службы бяспекі кіраўніцтва дзяржавы Бюро крымінальнай паліцыі.

Каментары10

  • Пытанне
    26.01.2026
    «Калі Святлана Ціханоўская бывала ў розных сталіцах і гаварыла пра сваю краіну, (…) яна заўсёды выказвала ўдзячнасць Літве і падкрэслівала значэнне Літвы як ключавога партнёра ў барацьбе за дэмакратыю»,

    Цяпер будзе выказваць падзякі Польшчы і пра Летуву ўсе забудуцца? У гэтым праблема?
  • Drill baby drill
    26.01.2026
    Каму толька Сьвятлана Ціханоўская не выказвала падзякі))))
  • не бачыць
    26.01.2026
    "Прэм’ерка Інга Ругінене раней адзначыла, што не бачыць у гэтым пераездзе «ні выгады, ні страты»."
    Таму што, мяркую, самазадаволеная і абмежаваная, а, значыць, сама невыгадная для краіны.

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён13

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён13

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць