Грамадства1919

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты

«Гэта яе асабістая справа — вырашаць, што яна выбярэ», — сказала Інга Ругінене.

Святлана Ціханоўская. Фота: Chris J Ratcliffe Bloomberg via Getty Images

Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што не бачыць ні выгады, ні страты, калі лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская пераедзе з Вільні ў Варшаву, піша Delfi.lt.

«Гэта яе асабістая справа — вырашаць, што яна выбярэ», — сказала кіраўнік урада ў інтэрв'ю Delfi.

«Я не бачу ні дадатковай выгады, ні страты. Нашы кантакты з беларускай апазіцыяй вельмі моцныя, і не толькі са Святланай. Апазіцыя — гэта не толькі Святлана, гэта значна больш людзей. Я рада, што былі вызвалены апошнія лідары, якія таксама ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах. Мне здаецца, гэта вельмі важна», — падкрэслівае прэм'ер.

Учора дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пацвердзіў, што частка офіса будзе пераведзена ў Варшаву. Праўда, ён запэўніў, што дзейнасць офіса ў Літве працягнецца, а рашэнне аб пашырэнні яго дзейнасці ў Варшаве было прадыктавана сітуацыяй, якая змянілася ў галіне бяспекі.

Каментары19

  • бабруйчанін
    23.01.2026
    Дзесці гадоў 20 таму іньшай Інге
    Вы на нашай " бядзе " беларусаў маеце і ні ты Інге мне нешта распавядаць будешь
    Таму Інга вядзі сабе па людзкі прыстойна ...каб ні атрымаць іньшае стаўленне
  • Што за палацавы пераварот у офісе лідаркі?
    23.01.2026
    дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі...запэўніў, што дзейнасць офіса ў Літве працягнецца/
    Ціханоўскую папруць з Літвы, а Лябедзькі-Дабравольскія застануцца рабіць справы быццам бы ад яе імя?
    Лябедзька на Радыё Свабода сказаў, што з'язджаць з Літвы не збіраецца.
  • NE ACIU
    23.01.2026
    А чаго ж ты маўчала гэтыя 5 гадоў, Інга? Пакралі ўсё, што можна было, на беларускім хайпе і горы нашых людзей, а як амерыканцы чыкнулі краны, ўжо не бачыце карысці?
    Дык вярні ўсё параспіханае па кішэням!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць