Грамадства11

Журналісту Алегу Супрунюку ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам

Асуджанага за прафесійную дзейнасць журналіста Алега Супрунюка накіравалі адбываць прысуд у магілёўскую калонію № 15. Былы палітвязень Аляксандр Фядута, які быў вызвалены з той жа самай калоніі і выдвараны з Беларусі ў снежні мінулага года, расказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, як сустрэўся з Супрунюком за кратамі.

Журналіст Алег Супрунюк. Фота з асабістага архіва

Са слоў Аляксандра Фядуты, ён двойчы размаўляў з Алегам Супрунюком у лістападзе 2025 года.

Аказалася, што журналісту, які мае інваліднасць па слыху, у калоніі не далі магчымасці карыстацца слыхавым апаратам. З гэтай прычыны спадар Алег практычна нічога не чуў і меў вялізныя праблемы ў камунікацыі з іншымі людзьмі.

«Спачатку мы адзін аднаго не пазналі. Толькі на трэці дзень я запытаўся ў яго: «Вы — журналіст?». «А вы — Фядута?», — спытаў у адказ Алег Супрунюк. Слыхавога апарата ён не меў і быў цалкам глухі. Я размаўляў з ім так, каб ён мог чытаць па вуснах. Іншыя зняволеныя так, на жаль, не ўмеюць, і таму Супрунюку нават не было з кім паразмаўляць», — расказаў Аляксандр Фядута.

З тых кароткіх размоў спадар Аляксандр даведаўся, што за непрацяглы час знаходжання ў калоніі журналіст ужо пабываў у штрафным ізалятары.

У калоніі Алега Супрунюка размеркавалі падмятаць падлогу на вытворчасці. Гэта праца, якую звычайна даюць фізічна аслабленым вязням. Паводле слоў Фядуты, іншыя вязні ставяцца да яго добразычліва і спагадліва — разумеюць, што праз глухату і без слыхавога апарата яму цяжка камунікаваць. У вольны час Алег, як і ўсе, шмат чытае — «нават больш за іншых, бо бавіць час у размовах ён не можа, а таму застаецца практычна ў адзіноце».

Ці вырашылася з таго часу ў журналіста праблема з немагчымасцю карыстацца жыццёва важнай для яго медыцынскай прыладай — на сёння невядома.

Алег Супрунюк — 58‑гадовы журналіст з Брэста. За час у прафесіі ён працаваў у газеце «Брестский курьер», анлайн-выданні «Пёршы рэгіён», супрацоўнічаў з іншымі незалежнымі выданнямі. Яго затрымалі ў студзені 2025 года, і амаль пяць месяцаў пра лёс журналіста нічога не было вядома.

Толькі ў пачатку ліпеня пракуратура Брэсцкай вобласці распаўсюдзіла інфармацыю, што ў суд накіраваная крымінальная справа, распачатая супраць жыхара Брэста паводле часткі 3 артыкула 361—1 Крымінальнага кодэкса. Ведамства не назвала імя і прозвішча абвінавачанага, толькі сцвярджала, што не пазней кастрычніка 2023 года мужчына ўвайшоў у склад «Беларускай асацыяцыі журналістаў», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем» рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года.

8 жніўня 2025 года Алег Супрунюк быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму. Суд Брэсцкай вобласці прызнаў яго вінаватым ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (паводле ч. 3 арт. 361—1 КК РБ). У мінулым кастрычніку імя журналіста з’явілася на сайце МУС у пераліку асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Беларуская праваабарончая супольнасць лічыць Алега Супрунюка палітычным зняволеным.

Каментары1

  • Ёсік
    19.01.2026
    Якія нелюдзі ў сістэме пакараньня. Нехта аб люстрацыі да іх кажа. Зьнішчэньне, толькі так магчыма нешта пабудаваць, што будзе адрознівацца ад метадаў НКУС. Спадарства, няўжо не зразумела, што лукашэнка захрас у СССР, і ўсё адтуль прыцягнуў, і хоча, каб гэтае га.но тутака расьцяклося і прыжылося. Ён атачыў сябе цэрберамі, якія таксама ненавідзяць беларусаў, і на нашыя кветачкі ды здыманьне абутку перад лавай, будуць з задавальненьнем страляць у беларусаў. Паверце, жонка шуневіча пагодзіцца не толькі на здабычу мядзьведзя ды рысі.

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць