Грамадства1212

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні

Закрыццё на пэўны час з-за метэазондаў з Беларусі аэрапорта ў Вільні вечарам у чацвер прывяло да праблем з вяртаннем з Бруселя самалёта, на борце якога знаходзіліся міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс і еўракамісар Андрюс Кубілюс.

Карта з допісу Кястуціса Будрыса

«Еўракамісар Кубілюс і я гэтым вечарам вярталіся з Бруселя, павінны былі вярнуцца ў Вільню, але ў нас былі праблемы з-за метэазондаў кантрабандыстаў, якія ўяўлялі пагрозу для грамадзянскай авіяцыі. Беларусь працягвае свае гібрыдныя атакі супраць Літвы і ЕС, што яшчэ больш абвастрае сітуацыю.

ЕС павінен даць выразны сігнал рэжыму Лукашэнкі: гібрыдныя атакі супраць дзяржаў — членаў ЕС недапушчальныя і пацягнуць за сабой прамы і балючы адказ — больш строгія санкцыі. Чым хутчэй яны будуць уведзеныя, тым лепш», — напісаў Будрыс у сацсетцы Х.

Самалёт нейкі час кружыў над Коўнам і толькі тады, калі віленскі аэрапорт быў адкрыты, сеў у сталіцы Літвы.

Нагадаем, што літоўская мяжа была закрытая з 27 кастрычніка па 19 лістапада з-за метэазондаў з Беларусі, што неаднаразова прыводзіла да паралізавання працы аэрапорта ў Вільні. У ноч на 20 лістапада пераходы «Меднікі» і «Салечнікі» былі адкрытыя, і ў першы ж вечар пасля таго адбылося закрыццё аэрапорта.

Каментары12

  • Памежны переход
    21.11.2025
    А чаму мяжу адразу не зачынілі, як убачылі, што зонды ляцяць праз памежны переход?
  • Пілотка Джэй Дзі Вэнса
    21.11.2025
    Ну паплач ты яшчэ на плячы таго еўракамісара, цітарны змагар, - можа, падкіне пару мул'ёнаў на барацьбу за нашу і вашу свабоду.
  • %
    21.11.2025
    Ну было ж зразумела, што ніякія санкцыі і зачыненьні межаў не прымусяць адмовіцца рэжым ад кантрабанды. Усе цігарэтныя вырабы гэта бізнес набліжаных алігархаў, то бок - рэжымны. Гэта дае прыбытак не зважаючы нават на страты. Тут адзіны метад барацьбы - пільна лавіць на сваім баку сваіх "камерсантаў" і разбураць схемы кантрабанды.
    Ну а калі раптам у нас вырашаць, што кантрабанда гэта крымінал і пачнуць таксама з тым змагацца, то сітуацыя стане сапраўды лепшай, але калі тое станецца толькі рак на гары ведае.

    Дарэчы тое самае і з мігрантамі будзе. Праз не далекі час адновяцца і спробы пераходу мяжы

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць