Вайна2020

Пагроза навісла над Гуляйполем. Ці ўдасца спыніць расійскае наступленне?

Расійскія войскі наблізіліся да Гуляйполя — аднаго з ключавых вузлоў абароны УСУ на запарожскім кірунку. Ці можа цяпер абрынуцца абарона гэтага горада, які ў 2022 годзе стрымаў расійскае нашэсце і абараніў Запарожжа? Разбіраецца Украінская служба Бі-бі-сі.

На вуліцы Гуляйполя ў маі 2024 года. Фота: Dmytro Smolienko / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images 

За мінулыя тыдні расійскай арміі ўдалося дасягнуць істотнага прагрэсу ў Запарожскай вобласці. Асобныя вайсковыя аналітыкі пачалі нават казаць пра «абвал фронту». Дэпутатка Вярхоўнай Рады, былая намесніца старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Мар'яна Бязуглая нават заклікала «развітацца з Гуляйполем».

Дык ці сапраўды Гуляйполе страчана?

Сапраўды, менш чым за месяц войскі РФ, наступаючы шырокім фронтам з усходу, змаглі пераадолець адлегласць каля 10‑12 кіламетраў і наблізіцца да Гуляйполя. Цяпер гэты важны вузел абароны УСУ знаходзіцца за 4‑5 кіламетраў ад лініі фронту. Армія РФ імкнецца не атакаваць яго «ў лоб», а перакрыць асноўныя шляхі да горада і такім чынам перарэзаць лагістыку ўкраінскіх падраздзяленняў.

Як развівалася наступленне

Яшчэ ў пачатку кастрычніка расіяне завязалі цяжкія баі за так званы Успенаўскі плацдарм. Гэта тэрыторыя на рацэ Янчур паміж двума буйнымі сёламі — Успенаўка і Паўлаўка.

Нягледзячы на жорсткае супраціўленне ўкраінцаў, арміі РФ усё ж удалося фарсіраваць водную перашкоду і захапіць населеныя пункты на яе берагах.

Гэта прывяло да таго, што Узброеныя сілы Украіны вымушаныя былі ў экстранным парадку адыходзіць ад суседніх сёлаў, каб не аказацца ў акружэнні. У аператыўным камандаванні «Поўдзень», які адказвае за гэты ўчастак фронту, паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы перамясціліся на «больш выгадныя рубяжы», адышоўшы з населеных пунктаў Раўнаполле, Новауспенаўскае, Новае, Ахотнічае, Успенаўка і Новамікалаеўка.

Па даных праекта DeepState, расіянам, верагодна, таксама ўдалося акупаваць яшчэ адно сяло на Гуляйпольскім кірунку — Салодкае.

На думку аналітыкаў, у найбліжэйшы час расіяне наўрад ці пачнуць наступ непасрэдна на Гуляйполе. Верагодней за ўсё, армія РФ паспрабуе перарэзаць у раёне сяла Варвараўка ракадную дарогу ў бок Пакроўскага (Днепрапятроўская вобласць), а таксама перамясціць сюды вопытныя экіпажы пілотаў БПЛА, каб атакаваць украінскую лагістыку.

«Таксама праціўнік, хутчэй за ўсё, возьмецца за актыўныя абстрэлы самога Гуляйполя, каб аслабляць здольнасці трымаць абарону», — сказана ў нататцы DeepState.

Наступ на гуляйпольском кірунку расіяне спрабуюць сінхранізаваць з прасоўваннем на так званым Аляксандраўскім кірунку, накіраваным у бок населенага пункта Пакроўскае на Днепрапятроўшчыне. На мяжы Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцей арміі РФ нават удалося зачапіцца за сяло Данілаўка, якое стаіць на трасе да Гуляйполя.

Аднак нават блакаванне гэтай дарогі не стане крытычным для Гуляйполя. На захад ад яго ёсць траса праз сяло Залізнічнае ў бок Арэхава, таксама важнымі для лагістыкі гэтага раёна з'яўляюцца населеныя пункты Верхняя Тэрса, Ваздвіжаўка і Цернавое. Яны ўжо амаль штодня трапляюць пад абстрэлы расійскіх дронаў, артылерыі і авіяцыі.

Акрамя таго, Гуляйполе мае водную перашкоду — раку Гайчур, якая працякае з поўначы на поўдзень праз увесь горад. У выпадку штурму расіянам давядзецца фарсіраваць гэтую перашкоду.

Карта DeepState ад 17 лістапада

Эксперты і ўкраінскае вайсковае камандаванне заяўляюць, што пасля вымушанага адступлення 10‑11 лістапада прасоўванне войскаў РФ было затарможанае на гэтым кірунку. Камандаванне сіл абароны Поўдня прама заявіла, што»прасоўванне праціўніка спынена і працягваюцца дзеянні па яго блакаванні».

Кіраўнік штурмавых войскаў Валянцін Манько ўвечары 17 лістапада адзначыў, што на гуляйпольском, а таксама суседніх аляксандраўскім і навапаўлаўскім напрамках «сітуацыя стабілізаваная, прасоўванне ворага максімальна зроблена немагчымым».

Паводле справаздачы амерыканскага» Інстытута вывучэння вайны», нягледзячы на ў цэлым складаную сітуацыю каля Гуляйполя, у апошнія дні пацверджаных фактаў прагрэсу расійскага наступлення тут няма.

Да вайны ў горадзе жылі прыкладна 16 тысяч чалавек, цяпер засталося ўсяго 500.

У канцы верасня гэтага года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў Гуляйполю ганаровае званне «Горад-герой».

Каментары20

  • Беларусь не самопроголошенная!
    20.11.2025
    Нешта не бачу на сайце DeepState, каб на тэрыторыі так званага Прыднястроўя (аналага ЛНР-ДНР) дзесьці было падпісана, што яно самопроголошенное.
  • FF
    20.11.2025
    Бацька Махно ў труне перавярнуўся, пачуўшы, якія афелкі збіраюцца ўзяць ягонае мястчэка
  • Беларусь не самопроголошенная!
    20.11.2025
    На Будапешце на карце DeepState стаіць пазнака "прарасейскі рэжым Орбана".
    На Беларусі на карце DeepState нідзе няма ніводнай пазнакі пра прарасейскі рэжым Лукашэнкі. Затое ёсць некалькі пазнак, што Беларусь ... самаправазглашонная рэспубліка....

    То бок для іх Беларусь не дзяржава, якая здабыла незалежнасць у 1991 годзе і мае законнае права на існаванне, але зараз знаходзіцца пад гібрыднай расейскай акупацыяй, якую кантралюе прарасейскі рэжым стаўленіка РФ Лукашэнкі. А нейкае самаправазглашонная рэспубліка.

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай23

У Індыі жабрак з праказай аказаўся ўладальнікам нерухомасці, аўтамабіля і бізнэсу2

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў8

Трамп прызнаўся, што Мадура захапілі пры дапамозе сакрэтнага дыскамбабулятара15

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная2

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ4

У Расіі паляўнічы застрэліў сам сябе, падаючы са снегаходу8

У Віцебску аварыя на вадаправодзе, некалькі дамоў засталіся без вады

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?2

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць