Грамадства22

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала

На пляцоўцы GosTorg з’явіўся лот пад назвай «Адміністрацыйны будынак» па адрасе вул. Касманаўтаў, 10Г. Гэта трохпавярховы дом, збудаваны ў 1960 годзе, заўважыла Blizko.by.

На першы погляд гэта звычайны будынак, але калі прыгледзецца да фотаздымкаў, то робіцца відавочным, што гэта частка чыгуначнага вакзала Віцебска. Прадаўцом выступае Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Цяпер будынак мае сучасны вентыляваны фасад, і на ім можна ўбачыць шыльды «Касы рэгіянальных ліній» і «Цырульня». Агульная плошча складае каля 2,7 тысячы квадратных метраў.

Пакуль гаворка ідзе не пра сам аўкцыён, а толькі пра вывучэнне попыту — гэта значыць, што прадаўцы пакуль ацэньваюць, ці ёсць цікавасць да аб’екта. Ахвотныя агледзець будынак могуць звязацца па нумары, пазначаным у аб’яве.

Каментары2

  • Цирк приехал !
    14.11.2025
    Цирковые представления Веренича продолжаются....
  • Цырк
    14.11.2025
    Хай прастакі купляюць, бо потым будынак адбяруць. Калі яго адрамантуюць, вызначыцца, што дакуманты на продаж былі неправільна аформленыя

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць