Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры
Вось што прадугледжана ў праекце змен у Падатковы кодэкс.

Падаткі для тых, хто здае нерухомасць у арэнду
З 1 студзеня 2026 года плануюць змяніць стаўкі фіксаваных падаткаў на здачу ў арэнду жытла і іншых памяшканняў.
Стаўкі будуць наступныя:
— Мінск — 53 рублі (было 50);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 49 рублёў (было 46);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Горкі, Дзяржынск, Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Крычаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Асіповічы, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Слуцк, Смалявічы, Смаргонь, Салігорск, Фаніпаль — 33 рублі (было 31);
– іншыя населеныя пункты — 20 рублёў.
Стаўка прымяняецца за кожны жылы пакой, які здаецца. То-бок калі здаецца двухпакаёвая кватэра, то да яе каэфіцыент ×2, трохпакаёвая — ×3 і гэтак далей.
Што тычыцца кароткатэрміновай арэнды, то стаўкі з наступнага года плануюць павысіць больш істотна.
Для фізічных асоб, не зарэгістраваных у якасці ІП, стаўкі з 2026 года могуць выглядаць так (за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік, дачу):
— Мінск — 519 рублёў (было 486);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 481 рубель (было 451);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 357 рублёў (было 335);
– іншыя населеныя пункты — 318 рублёў (было 298).
Тарыф для індывідуальных прадпрымальнікаў:
— Мінск — 750 рублёў (было 703);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 699 рублёў (было 655);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 367 рублёў (было 344);
– іншыя населеныя пункты — 325 рублёў (было 305).
Уласнікам вялікіх дамоў і кватэр давядзецца раскашэліцца
Праект прадугледжвае прымяненне павышаных каэфіцыентаў падатку на нерухомасць. Сам падатак на нерухомасць складае 0,1% ад кошту нерухомасці паводле разліковага кошту аднаго квадратнага метра, вызначанага ў Падатковым кодэксе на 1 студзеня адпаведнага года.
Для ўласнікаў аднакватэрных дамоў (катэджаў) уводзіцца градацыя ў залежнасці ад плошчы.
За дамы плошчай да 200 квадратаў — стандартная стаўка. Для дамоў плошчай ад 200 да 300 квадратаў збіраюцца прымяняць кафіцыент х2, а калі плошча большая за 300 квадратаў — х3.

То-бок за дом на 100 квадратаў у межах Мінска трэба будзе заплаціць 87 рублёў падатку. Калі дом на 250 квадратаў — каля 435 рублёў, а калі дом мае плошчу 301 квадрат, то ўжо 787 рублёў.
Для кватэр прадугледжана наступная градацыя:
— да 150 квадратаў дзейнічае стандартная стаўка;
— ад 150 да 250 будзе прыменяцца каэфіцыент х2;
— калі плошча кватэры большая за 250 — х3.
Атрымліваецца, што за кватэру плошчай 100 м² падатак будзе складаць 109 рублёў, за 200 метраў — ужо 218 рублёў, а за кватэру на 251 м² — 820 рублёў.
Павышальныя каэфіцыенты прымяняюцца толькі для фізічных асоб.
Каментары