Колькі трэба будзе заплаціць?

Змены прадугледжвае законапраект, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Для фізічных асоб падатак на легкавыя аўто вырасце на 5‑17 рублёў у залежнасці ад агульнай дапушчальнай вагі транспартнага сродку.
За легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу да 1,5 тоны (або няма інфармацыі пра гэта), падатак плануюць павысіць з 70 да 75 рублёў.
Для іншых катэгорый аўто падатак будзе такі:
- 1,5—1,75 тоны — 99 рублёў (было 92);
- 1,75—2 тоны — 124 рублі (было 116);
- 2—2,25 тоны — 148 рублёў (было 138);
- 2,25—2,5 тоны — 177 рублёў (было 161);
- 2,5—3 тоны — 196 рублёў (было 183);
- больш за 3 тоны — 270 рублёў (было 253).
Прычэпы і матацыклы
За прычэп з агульнай дапушчальнай масай да 750 кг і за прычэп-дачу падатак плануюць падняць да 49 рублёў (было 46).
За прычэп з агульнай масай больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 270 рублёў (было 253).
За матацыкл — да 49 рублёў.
Грузавы транспарт у фізічных асоб
За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 196 рублёў.
Калі ад 2,5 да 3,5 тон (таксама катэгорыя В) — 418 рублёў.
За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:
- 3,5—12 тон — 541 рубель;
- больш за 12 тон — 614 рублёў.
Юрыдычныя асобы і ІП
Для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі аўтамабільнага падатку традыцыйна больш высокія. Адпаведна і рост запланаваны вышэйшы — ад 13 да 25 рублёў за легкавыя аўто.
Стаўкі будуць выглядаць наступным чынам:
- да 1 тоны — 196 рублёў (было 183);
- 1—2 тоны — 253 рублі (было 196);
- 2—3 тоны — 309 рублёў (было 289);
- больш за 3 тоны — 393 рублі (было 368).
За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 337 рублёў.
Калі ад 2,5 да 3,5 тоны (таксама катэгорыя В) — 477 рублёў.
За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:
- 3,5—12 тон — 617 рублёў;
- больш за 12 тон — 702 рублі.
За сядзельны цягач (галава фуры) — 562 рублі.
За матацыклы — 85 рублёў.
За прычэпы з вагой да 750 кг падатак падымуць да 141 рубля, за прычэп больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 337 рублёў.
Заможных аўтаўладальнікаў таксама чакаюць змены
Нагадаем, што з 2024 года для ўласнікаў люксавых аўто ўведзены дзесяцікратны падатак.

То-бок, за ўмоўны Bentley Bentayga, які мае масу больш за 3 тоны, фізічная асоба будзе плаціць падатак у 2700 рублёў.
Дарэчы, з наступнага года падатак за люксавыя аўто будуць узнімаць па іншай схеме.
Вельмі дарагія аўтамабілі люксавых марак будуць абкладацца дзесяцікратным падаткам да дасягнення імі дзесяцігадовага ўзросту, а люксавыя, але больш простыя маркі і мадэлі — толькі цягам 3—5 гадоў з моманту выпуску.
Згодна з праектам рэспубліканскага бюджэту, налета плануюць сабраць амаль 383,8 млн рублёў ад транспартнага падатку. Селета гэта было каля 350 млн.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары