Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў
Вось колькі падатку давядзецца плаціць прадпрымальнікам у 2026 годзе і якія змены прадугледжвае праект зменаў у Падатковы кодэкс. Новае ёсць і для плацельшчыкаў прафесійнага даходу.
Важныя новаўвядзенні для самазанятых
З наступнага года плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (ППД) чакаюць дзве важныя змены.
Па-першае, з 2026 года для тых, хто зоймецца прафесійнай дзейнасцю, адменяць ільготу, калі выручка да 2000 рублёў на год не абкладалася падаткам. Цяпер падатак будуць налічваць на любую суму.

Па-другое, для тых, хто займаецца прафесійнай дзейнасцю, хочуць увесці мінімальны штомесячны плацёж памерам у 45 рублёў. Гэта можна назваць адказам на тое, што некаторыя рэгістраваліся плацельшчыкамі ППД выключна дзеля таго, каб не трапіць у «дармаеды».
Калі раней чалавек, напрыклад, мог паказаць выручку ў 3000 рублёў, то ён плаціў усяго 10% падатку з 1000 рублёў (першыя 2000 падаткам не абкладаліся) і, такім чынам, усяго за 100 рублёў на год «адкупляўся» ад статусу незанятага ў эканоміцы. Калі новаўвядзенні прымуць, то мінімум, які трэба будзе заплаціць за год, складзе 540 рублёў.
Стаўкі адзінага падатку і новаўвядзенні
Для індывідуальных прадпрымальнікаў засталося ўсяго некалькі відаў дзейнасці, па якіх можна выкарыстоўваць адзіны падатак.
Адзін з іх — здача ў арэнду месцаў для кароткатэрміновага пражывання (за кожную кватэру, за кожны жылы дом, за кожны садовы домік, за кожную дачу).
Новыя стаўкі — у залежнасці ад населенага пункта:
— Мінск — 750 рублёў (было 703);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 699 рублёў (было 655);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 367 рублёў (было 344);
– іншыя населеныя пункты — 325 рублёў (было 305).
Новы праект прадугледжвае вяртанне адзінага падатку для таксістаў. Стаўкі такія:
- для Мінска — 400 рублёў;
- для абласных цэнтраў і Мінскага раёна — 350 рублёў;
- для ўсіх астатніх — 300 рублёў.

Магчымасць працаваць з адзіным падаткам таксама плануюць вярнуць для будаўнікоў. Стаўкі:
- для Мінска — 800 рублёў;
- для абласных цэнтраў і Мінскага раёна — 700 рублёў;
- для ўсіх астатніх — 550 рублёў.
Пры гэтым са спіса плацельшчыкаў адзінага падатку зніклі ІП, якія прапануюць «іншыя віды работ і паслуг».
Стаўкі для гандлю
Адзіны падатак плацяць таксама тыя, хто займаецца раздробным гандлем. Ён розніцца па групах.
Хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако і малочная прадукцыя:
— Мінск — 851 рубель (было 798);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 520 рублёў (было 487);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 340 рублёў (было 319);
– іншыя населеныя пункты — 284 рублі (было 266).
Агародніна, садавіна, ягады, кавуны, дыні, вінаград:
— Мінск — 856 рублёў (было 802);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 643 рублі (было 603);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 450 рублёў (было 422);
– іншыя населеныя пункты — 322 рублі (было 311).
Іншыя харчовыя тавары:
— Мінск — 1325 рублёў (было 1242);
— абласны цэнтры і Мінскі раён — 815 рублёў (было 764);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 566 рублёў (было 530);
– іншыя населеныя пункты — 529 рублі (было 496).

Нехарчовыя тавары:
— Мінск — 1755 рублёў (было 1645);
— абласныя цэнтры і Мінскі раён — 1088 рублі (было 1020);
— Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск — 773 рублі (было 724);
– іншыя населеныя пункты — 700 рублі (было 656).
Каментары