Грамадства44

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак

Аб’яднаны пераходны кабінета Беларусі апублікаваў заяву ў сувязі з публікацыямі Вольгі Карпушонак

Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

«У публічнай прасторы з’явіўся шэраг паведамленняў ад імя Вольгі Карпушонак з абвінавачаннямі супраць намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі. На гэты момант не прадстаўлена ніякіх фактаў або доказаў у падтрымку гэтых абвінавачанняў. Таксама няма магчымасці праверыць, ці былі гэтыя заявы зробленыя добраахвотна, без знешняга ціску або ўплыву», — гаворыцца ў заяве АПК.

«Улічваючы, што спецслужбы рэжыму сістэмна праводзяць кампанію па дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сіл і іх прадстаўнікоў (у тым ліку Паўла Латушкі), мы разглядаем публікацыі Вольгі Карпушонак як частку гэтай кампаніі. Аб’яднаны пераходны кабінет пацвярджае свой поўны давер і падтрымку Паўлу Латушку і заклікае грамадзянскую супольнасць і міжнародных партнёраў крытычна ставіцца да такіх інфармацыйных атак», — заяўляе АПК.

30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. 

Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.

Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.

Каментары4

  • Мінак
    05.09.2025
    З фармулёўкамі згодны
  • дзякуй за ўвагу да гэтага пытання
    05.09.2025
    Ці быў на іх ціск з боку начальніка?
  • equal rights
    05.09.2025
    Сексисты. Вам должно быть стыдно. Как можно не вериць слабай женщине?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года33

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць