Культура66

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця

Паводле статута, у яго мусяць уваходзіць 12 кніг, аднак сёлета журы выбрала ў спіс 13 выданняў, піша bellit.info.

Беларускі ПЭН

«У часе пасяджэння, прысвечанага вызначэнню доўгага спіса, журы прэміі Гедройця прыняло рашэнне павялічыць колькасць пунктаў да трынаццаці ў звязку з супадзеннем галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні», — тлумачаць арганізатары.

1. «Мое баба — Діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд);

2. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (выдавецтва Gutenberg Publisher);

3. «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»);

4. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);

5. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);

6. «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа (выдавецтва Gutenberg Publisher);

7. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

8. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);

9. «Апошняе пакаленне» — Макар (выдавецтва «Янушкевіч»);

10. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»);

11. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала (выдавецтва Alena Kazlova);

12. «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»);

13. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва Audiobooks.by і выдавецтва «Янушкевіч»).

З гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс (6 пазіцый), а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі — кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.

Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна адзначае значныя творчыя дасягненні, падтрымлівае аўтараў і аўтарак, фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.

Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытута.

Каментары6

  • Pelikan F.
    26.08.2025
    Nu hoc sumu premijalnyh napisali b,za jakuju buduc zmagacca 13 apostalau Bellitu!)))Peune ladnaja kali sam Lukashuk Svabody vystaviusia...
  • Дулуб
    26.08.2025
    Як гэтыя каменты і лайкі працуюць,не магу дагнаць:лічба паказвае , што два каменты,бачу адзін;націскаю адзін раз "лайк",выскокваюць два,а то і тры...))).(((
  • Максим Дизайнер
    26.08.2025
    Двойные стандарты, Да, не переживайте вы так. Пушкин был питерским мажором, женатым на фаворитке императрицы. Жил не по средствам в огромном особняке в центре столицы, потом был сослан в санаторий в сосновом лесу на полном обеспечении. Ненавидел всю жизнь Россию, и мечтал, как его брат, свалить в Париж. И свалил бы, если бы не ссылка.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах46

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць