Грамадства1919

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Прапагандыст Ігар Тур праводзіць вечары ў дыялогах з апанентамі рэжыму. Вось некаторыя цытаты.

Ігар Тур. Фота: sb.by

Ігар Тур — адзін з самых заўважных прапагандыстаў новага пакалення, тых, хто дарваўся да эфіру пасля 2020 года. Тур не малады талент, яму ўжо 36 гадоў. Проста раней у яго не атрымлівалася выйграць канкурэнцыю, а пасля рэпрэсій і масавых звальненняў аказалася, што на фоне астатніх і ён глядзіцца на апусцелай тэлепрасторы адносна яркай зоркай.

Чым Тур адметны, апроч кар'ерызму?

Блізкасцю да КДБ. Менавіта яму даручаюць агучваць кадэбісцкія сюжэты з кампраматам на апазіцыю.

Энтузіязмам, калі можна так выказацца. Менавіта Тур узяў на сябе місію тлумачыць простай мовай рашэнні Лукашэнкі. Па шчырасці, рэч рызыкоўная — памылка можа каштаваць дорага.

Меншай крыважэрнасцю. Тур лічыць сябе інтэлектуалам — і на фоне Рыгора Азаронка ці Яўгена Пуставога, бадай, небеспадстаўна. Выказванні Тура цынічныя, хлуслівыя, колькасць фэйкаў гіганцкая — аднак у эфіры ён не скатваецца да адкрытых абраз і не заклікае да знішчэння людзей.

Апроч таго, Туру падабаецца бавіць час у апазіцыйных чатах — перадусім у чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі».

Чат «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі» быў створаны колішнім прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. Гэта яго разам з Іванам Краўцовым і Марыяй Калеснікавай у верасні 2020 года вывозілі з Беларусі, калі Марыя парвала пашпарт і засталася ў краіне. Цяпер у чаце каля 630 удзельнікаў, аднак актыўныя толькі некалькі дзясяткаў. Чат прызнаны «экстрэмісцкім».

«Наша Ніва» ўжо пісала пра тое, што прапагандыст пісаў пад нікам @Valdis133.

Чытайце таксама: Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Калі Валдыса-Тура выкрылі, ён прыціх і знік з чатаў. Аднак цяпер вярнуўся.

Сан Саныч замест Валдыса

Новы нік Тура — Сан Саныч (San Sanhych). Гэты акаўнт існуе як мінімум з канца 2023 года, калі былі зафіксаваныя першыя паведамленні. Аднак актыўна Тур узяўся за яго ў гэтым месяцы, у жніўні 2025 года.

Іншыя карыстальнікі чата даволі хутка здагадаліся, што перад імі, хутчэй за ўсё, Ігар Тур. Ён гэтага асабліва і не адмаўляў, хоць афіцыйна і не пацвярджаў.

Аднак некаторымі фразамі Сан Саныч наўпрост пацвердзіў, што ён насамрэч Ігар Тур. Напрыклад, згадаўшы сваё месца нараджэння.

«У мяне няма ніякага адмаўлення ад месца нараджэння. (…) Я, безумоўна, першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але цяпер я досыць блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў», — чалавеку, які не ведае кантэкст, можа быць незразумелы сэнс абароту «першамайскае быдла». Аднак насамрэч гэта Тур іранізуе пра сябе і месца, дзе ён вырас. Першамайскі — гэта пасёлак каля Ліды, малая радзіма прапагандыста.

«У нас ёсць відэа…»

Як і звычайна ў сваім тэлеэфіры, Тур спрабуе тлумачыць аўдыторыі, як насамрэч улада прымае рашэнні. І закідвае думкі пра «добрага цара».

Маўляў, калі нейкі няўдалы ўказ і быў прыняты — як, напрыклад, пра «дармаедаў», — то гэта вінаватыя чыноўнікі, якія яго падрыхтавалі. Але ні ў якім разе не Лукашэнка.

«Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства першай рэдакцыі атрымаўся херовым, давялося перарабіць, так — і?) у чым сенсацыя?) Што не ўсе рашэнні ідэальныя? Не ўсе рашэнні ідэальныя, відавочна».

«Нешта не ведаюць, як зрабіць, нешта спрабуюць, а атрымліваецца херня — гэта відавочна. Напэўна, ёсць чыноўнікі, якія занадта шмат на сябе бяруць — як і ўсюды, сістэма не ідэальная. Як гэта ў цэлым характарызуе сістэму?)»

«Хацеў бы нагадаць, што некаторыя ўказы прэзідэнта Аляксандр Рыгоравіч падпісвае на даверы не чытаючы», — запэўнівае Тур.

Тур хваліцца інсайдамі і даказвае, што нібыта мае крыніцы нават сярод сваіх апанентаў. Праверыць праўдзівасць яго сцвярджэнняў немагчыма, але для Тура важна напускаць туман і паказваць сваю ўяўную ўсемагутнасць.

«У чаце ёсць такія крыніцы, што нават для далучэння да справы дастаткова аднаго», «Мне ў прыватныя паведамленні адразу два ўдзельнікі чата зараз напісалі, што Арцёма Брухана жонка фактычна ўтрымлівае».

«Як толькі спадар Брухан стаў спікерам КР, да яго адразу ж прыйшлі хлопцы з ABW і ўльтыматыўна прапанавалі супрацоўніцтва. У гэты момант Брухан стаў цікавы нашай разведцы, бо пачаў быць носьбітам інфармацыі пра ABW — сам па сабе ён нахер каму здаўся з усімі сэкс-скандаламі і дакументамі нічога не вартага клоўнскага КР».

«У нас ёсць відэа, на якім спадар Вячорка заўзята чытае заборысты рэп пра Зянона Станіслававіча. Відэа да справы далучыць мы можам, але паказаць яго публіцы — не, бо гэта стварае рызыкі для аўтара відэа, а нам гэта не трэба. Але Франак ёсць у чаце, ён можа пацвердзіць факт рэпу. А то і зачытаць у галасавым. Ці не так?»

Апазіцыя: нікчэмная і кіраваная

Тур спрабуе давесці ўдзельнікам чата, што яны нікчэмныя, нічога не вартыя і ад іх нічога не залежыць — але пры гэтым чамусьці працягвае з імі спрачацца і нешта ім даказваць.

«КР — выключна калектыўны орган калектыўнага ж пустога пі**зяжу ў інтэрнэце, не больш».

«…любое кіраўніцтва любога аб'яднання беларускай апазіцыі за мяжой апрыёры працуе з і ў інтарэсах спецслужбаў краін знаходжання».

«Я вас засмучу — вашы расследаванні, фіксацыі і апублічванне чагосьці ў Беларусі чытаюць адзінкі».

«Тады і вы адказвайце за сваю краіну — з улікам таго, што Беларусь вы ў поўнай меры сваёй ужо назваць не можаце і не зможаце».

«Дарэчы, Краўцова на месцы ABW я б увогуле вербаваў першым — кіраўніцтва якога-ніякога Сакратарыята, можна згуляць на ганарыстасці, быў у камандзе прарасійскага банкіра…))) проста цукерка, а не Іван). Магчыма, таму ў «беларускіх» структурах на тэрыторыі Польшчы Іван і непатапляльны так доўга — нібы дапамагае хтосьці».

Рэжым: мацнейшы, чым калі-небудзь

Наколькі нікчэмная апазіцыя, настолькі ў разуменні Тура моцны, эфектыўны і справядлівы Лукашэнка.

«Мне здаецца, што нават скептыкі прызнаюць, што пакуль частка апазіцыі крычала, што вось-вось абрынецца рэжым — Лукашэнка дамогся сабе наймацнейшых пазіцый не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Мабыць, так крута не было ўвогуле ніколі за гэтыя 30 гадоў».

Пры гэтым «увогуле легітымнасць не мае прамога дачынення ні да выбараў, ні нават, рызыкну, да заканадаўства».

А таксама: «Часам не да законаў, цалкам згодны. Была яшчэ цытата з адносна нядаўняга «справядлівасць вышэй за закон», цалкам падтрымліваю».

Пры гэтым ён упэўнены, што сістэма працуе: «Які канкрэтна Указ сабатаваны кімсьці?»

«Таксама забаўна пра марнаванне дзяржрэсурсаў — так-та ўзровень золата-валютных рэзерваў рэкордны за ўсю гісторыю краіны».

А вось у іншых рэгіёнах свету — катастрофа:

«я вас здзіўлю, але вы жывяце ў свеце падлеткавых ружовых ілюзій. Амаль уся Афрыка і палова Лацінскай Амерыкі, напрыклад — суцэльная падпольшчына праз афшоры з бенефіцыярамі з усяго свету, уключаючы месца вашага знаходжання Швейцарыю.

А швейцарскія банкі з задавальненнем цішком адмываюць левыя бабкі — не выключана, напрыклад, што нейкія бабкі з Беларусі з задавальненнем адмываюць за працэнт праз дарогу ад вашага месца працы».

Інструменты: абразы, пагрозы, намёкі

Калі аргументы сканчваюцца, у ход ідзе галоўная зброя — псіхалагічны ціск і абразы, тое чаго Тур пазбягае ў тэлеэфіры. А тут ён лёгка пераходзіць на асобы, не саромеючыся прамой лаянкі:

«Франак на дапамозе, у яго і даведка ёсць»

«Я спрабую даказаць, што ты пі*дабол. Збольшага ўжо атрымалася».

«Вы часам дэбіл ці прыкідваецеся».

«Лене ж са светлагорскага радыё проста адкуль гэта ведаць?) ну па факце ж».

«Ганна, вось збольшага эміграцыя ў дупе не з-за тых, хто там бабкі пілуе ці яшчэ чаго, а з-за такіх, як вы, якія нейкую лухту паліваюць у эфір».

Жанчын у дыскусіі ён часта абясцэньвае, выкарыстоўваючы сэксісцкія каментары: «…яна не дэбілка, хоць і трошкі істэрычка».

Пры гэтым не забываецца пахваліць сваё ток-шоу і інфармаванасць:

«У большасці тураўскіх шоу самі шоу — малазначная форма. Там прывітанні спецслужбам Літвы і Польшчы. Дастаткова відавочна, што нам пофіг, дзе адбудзецца канферэнцыя Новая Беларусь — але не пофіг той жа ABW, што КДБ нахабна і неяк не светануўшыся на [відэа] камерах паздымала гэтае памяшканне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Карара
    25.08.2025
    Рэдакцыя, за 100€ зайду ў гэты чат і зраблю каб тур з'ехаў з глузду канчаткова. Напішыце як з вамі звязацца
  • ABW
    25.08.2025
    Игорёк, приезжай к нам в Варшаву, не бойся!
  • Satan
    25.08.2025
    Ну, хай сядзіць у тым чаце, галоўнае каб далей ня шастаў. Хаця... у тых чатах, дзе я сіжу, з ім ніхто дыскутаваць ня будзе, а адміны моўчкі забаняць у першы дзень. Пічалька-грусць.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць