Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год
«Дзіўна купляць участак, калі гультай», — кажа Тур, які нядаўна пераехаў у прыватны дом.

З мая ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы наконт пакосу травы і догляду прылеглых тэрыторый. Уласнікаў зямельных участкаў абавязалі скошваць траву, калі яе вышыня перавышае 20 сантыметраў. Інакш можна атрымаць штраф да 25 базавых (гэта да 1050 рублёў).
Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся ў сваім тэлеграм-канале, што ўжо пяты раз за сезон косіць участак. І дадаў, што правільна Лукашэнка зрабіў, што ўвёў гэтыя правілы.
«Гэта ж эстэтыка! Ды і дзіўна, што кагосьці трэба на сваім жа ўчастку прымушаць працаваць — дзіўна купляць участак, калі гультай.
Пенсіянеры і тыя, каму аб'ектыўна складана — асобная размова. Але ёсць жа дзеці і ўнукі, у іншым выпадку — павінна дапамагаць дзяржава».
Нагадаем, нядаўна сям'я Ігара Тура пераехала ў прыватны доме бліжэй да Астрашыцкага Гарадка. На прэміяльную кухню ў сваім доме прапагандыст патраціў каля 30 тысяч рублёў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
получил себе значёк
и к нему же мне пришлось
заплатить налог