Усяго патроху6363

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў значную частку жыцця прысвячае спорту — зараз ён займаецца ў мацоўні па пяць разоў на тыдзень. Краўцоў расказаў «Нашай Ніве», як атрымліваецца прытрымлівацца такой рэгулярнасці і чым дапамагае гэта хобі ў жыцці.

Іван Краўцоў. Фота: асабісты архіў героя

Іван кажа, што зараз у яго тры асноўныя хобі — філасофія, спорт і музыка. Каля 50% свайго часу ён стараецца прысвячаць ім і заўважае, што агулам «не займаецца тым, што яму не падабаецца».

Свой шлях у філасофіі палітычны актывіст пачынаў са школы Уладзіміра Мацкевіча, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Пасля Іван пачаў чытаць больш кніг, цікавіцца палітычнай філасофіяй — і нават скончыў магістратуру па гэтым кірунку ў Вялікабрытаніі. Цяпер ён рыхтуецца падаваць дакументы ў аспірантуру, каб пісаць дысертацыю. 

Іван на нядаўняй ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае». Скрыншот: chasiki_ / YouTube

Дома Іван часам грае на інструментах — клавішах і гітары. Калісьці вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні ў Акадэміі музыкі, а ў студэнцкія часы, згадвае Краўцоў, граў у розных гуртах.

У трэнажорнай залі ён займаецца кожны працоўны дзень. Дадаткова да таго — тры разы на тыдзень бегае, рыхтуецца да паўмарафону, які запланаваны на восень.

Фота: асабісты архіў героя

Такая сістэма ў яго выпрацавалася не адразу: хадзіць у мацоўню Іван пачаў яшчэ студэнтам, але тады гэта было па два-тры разы на тыдзень. Трэніроўкі займалі больш часу, цела больш стамлялася. Нейкі час актывіст займаўся сквошам, спрабаваў іншыя віды спорту.

Год таму Іван зноў вярнуўся ў залу — цяпер адзін яго занятак доўжыцца каля 50 хвілін. Кажа, што для яго гэта аказаўся самы эфектыўны спосаб.

«У мяне трэнажорная зала знаходзіцца ў суседнім доме. Вельмі зручна — нават не трэба пераапранацца. Адразу ў спартыўнай форме выскачыў — і можна займацца», — тлумачыць ён.

Фота: асабісты архіў героя

Займаецца актывіст часцей за ўсе ў абедзенны час, а падчас трэніроўкі слухае музыку ў навушніках. Калі бегае, то пад настрой можа паслухаць лекцыю на Coursera.

Іван дадае, што пачаткоўцам важна імкнуцца менавіта да рэгулярнасці — на трэніроўкі варта выдаткоўваць час штодня.

Да таго ж трэба добра есці, сачыць за нормай бялку ў арганізме. Сам Іван дабірае яго праз сываратачны пратэін, малочныя кактэйлі. Але кажа, што тыя, хто любіць гатаваць, цалкам могуць закрыць гэту норму і праз звычайную ежу.

«Шмат хто робіць памылку. Калі пачынаюць займацца спортам, баяцца набраць вагу і стараюцца менш есці. Але акурат на пачатковым этапе арганізм перабудоўваецца, апетыт расце. Вялікая памылка гэтаму супраціўляцца — у вас не будзе рэсурсаў, за якія арганізм адаптуецца», — кажа Краўцоў.

Фота: асабісты архіў героя

Таксама важны сон. Калі вы хацелі б пахудзець, з недахопам сну гэта даецца цяжэй: хочацца больш есці, бо арганізм хоча атрымаць энергію, якой не хапіла.

Адзіная дабаўка, якой карыстаецца Іван, — крэацін. Дадаткова час ад часу п’е звычайныя вітамінныя комплексы.

Праз трэніроўкі Іван адчувае сябе лепш, гэта ўплывае на мысленне і настрой. Але не толькі гэта стала прычынай для такой дысцыпліны:

«Гэта спосаб атрымаць хуткі і гарантаваны вынік. У бізнэсе ці ў палітыцы шмат што залежыць ад знешніх фактараў. А ў спорце, калі ты робіш усё па навуцы і дысцыплінавана, то з большай верагоднасцю атрымаеш чаканы вынік.

Калі будзеш некалькі месяцаў прыходзіць у залу рэгулярна, то абавязкова пабачыш вынік — што не гарантавана ў любой іншай сферы жыцця».

Каментары63

  • Вместе
    30.07.2025
    Настоящий русский богатырь!
  • .
    30.07.2025
    Але запомнім мы Івана не за біцэпспікі і начос, а за філасофскія дасягненні ў лукашэнка-ферштэінгу.
  • Ультролевый
    30.07.2025
    Дрищ какой-то
    Поел бы

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць