Вайна99

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Пасля сканчэння перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх лідараў у Вашынтоне прэзідэнт Украіны правёў кароткі брыфінг для журналістаў.

Дональд Трамп, Уладзімір Зяленскі і Моніка Кроўлі, кіраўніца службы пратакола Белага дома, а за імі — еўрапейскія лідары, 19 жніўня 2025. Фота AP Photo / Alex Brandon

Вось некаторыя цытаты з заяваў Зяленскага.

✹ «Гэта найлепшая наша сустрэча. Мы шмат што абмеркавалі ў дэталях».

✹ «ЗША падаюць выразны сігнал, што будуць удзельнікам гарантый бяспекі для Украіны».

✹ «Расія прапанавала спачатку двухбаковую сустрэчу, потым трохбаковую. Мы не ведаем дэталяў двухбаковай сустрэчы».

✹ «Лічу, мы павінны сустрэцца з Пуціным без якіх-небудзь умоваў. Калі мы пачнём патрабаваць папярэдняга спынення агню, Расія пачне вылучаць сотню іншых умоваў».

✹ «Пытанне тэрыторый мы пакінем паміж мной і Пуціным».

✹ «Там сапраўды ёсць пакет на 90 мільярдаў долараў як частка гарантый бяспекі». Дэталі гарантый бяспекі для Украіны будуць прапрацаваныя на працягу 10 дзён.

Заявы аб тэлефоннай размове Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая стала часткай сённяшніх інтэнсіўных перамоваў, практычна адначасова апублікавалі прэзідэнт ЗША і памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. І ў іх ёсць прыкметная розніца.

✹ Трамп у лоб заявіў, што лідары дамовіліся пачаць падрыхтоўку да сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, а затым і да трохбаковага саміту з удзелам ЗША. Такая сустрэча нібыта мае прайсці да канца жніўня.

✹ Ушакоў выказаўся двухсэнсоўна — ён заявіў толькі пра «ідэю вывучыць магчымасць павышэння ўзроўню прадстаўнікоў Масквы і Кіева на перамовах».

✹ Цяпер расійскую дэлегацыю на перамовах з Украінай узначальвае Уладзімір Мядзінскі. Калі на наступную сустрэчу адправіцца асабіста прэзідэнт Расіі, безумоўна, гэта можна будзе лічыць «павышэннем узроўню прадстаўнікоў». Але такім жа «павышэннем» стала б і фігура міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

Сустрэча ў Вашынгтоне стала дэманстрацыяй адзінства саюзнікаў у НАТА. Па словах Уладзіміра Зяленскага, абмяркоўваецца пастаўка Украіне амерыканскай зброі на суму 90 мільярдаў даляраў ЗША.

Каментары9

  • бабруйчанін
    19.08.2025
    Прыстойнасць людзкасць выхаванасць..безкаштоўна
    Дзейнічае і на Трампа
    Нагадаю ..зусім іньшае нажаль Зяленскі асобныя дыпламаты дэманстравалі тым якія вельмі шмат дапамаглі у вельмі цяжкі час Байдэн і яго жонка ( ігнараванне запрашэння Байдана яго жонкі) Шольц Штаймаер ( абразы ...)
    Жыцце прымусіла ці навучыла...
    Ліст Мэлані гэта ..па людзкі
  • Ваш кэп
    19.08.2025
    Слава Украине!
  • Мага
    19.08.2025
    А цяпер параўнайце з тым што было ў часы Байдэна. Шмат "правільных" слоў і ніякіх дзеянняў.
    Сумна што Трампа не быў прэзідэнтам у 22м ці ў 23м годзе.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць