Свет

Расія мінулай ноччу зноў атакавала «шахедамі» азербайджанскую нафтабазу

У ноч на 18 жніўня нафтабаза, якая належыць азербайджанскай SOCAR і знаходзіцца ў Адэскай вобласці, падверглася серыі атак з выкарыстаннем беспілотнікаў. 

Як паведамляе APA, пасля некалькіх прамых траплянняў на базе ўзнік пажар.

У выніку былі пашкоджаны 17 паліўных рэзерваў, будынак насоснай станцыі, аператарскія і тэхнічныя памяшканні. Агароджа тэрыторыі разбурана. 

У цяперашні час праводзіцца ацэнка шкоды, прызначана экспертыза і вядуцца тэрміновыя аднаўленчыя работы.

Гэта ўжо не першая масавая атака на аб’ект. 8 жніўня па гэтай жа нафтабазе таксама было выпушчана каля 10 беспілотнікаў, у выніку чаго былі зафіксаваны частковыя разбурэнні.

Тыдзень таму падчас тэлефоннай размовы Зяленскага і прэзідэнта Азербайджана бакі асудзілі авіяўдары Расіі па нафтабазе азербайджанскай кампаніі SOCAR і іншых аб’ектах Азербайджана на тэрыторыі Украіны. Азербайджан паведаміў, што рыхтуе адказ на ўдары Расіі па азербайджанскіх нафтагазавых аб’ектах ва Украіне. Паводле інсайдараў, афіцыйны Баку мог бы зняць эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне. Таксама прэзідэнт Азербайджана выдзеліў два мільёны даляраў на гуманітарную дапамогу Украіне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць