Свет88

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у размове з журналістамі ўвечары 12 жніўня заявіў, што Украіна не плануе і не можа выйсці з Данбаса без гарантый бяспекі. Ён падкрэсліў, што калі Узброеныя сілы Украіны самі па сваёй волі або пад ціскам гэта зробяць, то гэта можа прывесці да пачатку ўжо «трэцяй вайны». Зяленскі бачыць у гэтым вялікую пагрозу і заявіў, што гэта вельмі сур’ёзная рызыка для краіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Antonio Masiello/Getty Images

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, падчас ягоных перамоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам да размовы падключыўся спецпасланец Трампа — Стыў Уіткаф. Ён паведаміў, што Расія нібыта гатовая прыпыніць агонь, але пры ўмове тэрытарыяльных саступак з абодвух бакоў. Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што гэтая ініцыятыва паходзіць не ад Амерыкі, а ад Пуціна, які хоча, каб Украіна выйшла з Данбаса.

«Вядома, я хацеў бы бачыць пазіцыю Амерыкі, улічваючы тое, як усё пачалося — нашу тэрыторыю акупавалі, украінцаў забіваюць, і пасля гэтага мне кажуць: «Слухай, хочаш, каб цябе далей не забівалі? Трэба выйсці». А якія гарантыі бяспекі? Выйсці з Данецкай вобласці? А ў чым кампраміс? Мы будзем у НАТА? У ЕС? Я нічога не чуў — проста ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра не пачнецца новая вайна і Пуцін не паспрабуе акупаваць як мінімум Дняпро, Запарожжа і Харкаў. Ён ужо двойчы пачынаў войны пры розных прэзідэнтах Амерыкі, што яго ўтрымае ад трэцяй вайны?»

Зяленскі яшчэ раз падкрэсліў, што ён не гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторыі Украіны, бо гэта — выключна справа Канстытуцыі краіны. Ён нагадаў, што неакупаваная частка Данецкай вобласці (прыкладна 30%) — гэта тэрыторыя Украіны, і гэта не нечая асабістая ўласнасць, а дзяржаўная. Таму абмен тэрыторыямі — вельмі складаны і адказны крок, які нельга разглядаць без гарантый бяспекі для Украіны і яе народа.

Акрамя таго, Зяленскі прызнаў, што Украіна баіцца таго, што падчас сустрэчы Пуціна з Трампам могуць быць узнятыя пытанні пра вывад украінскіх войскаў з Данбаса ў абмен на прыпыненне агню.

«Высокая імавернасць таго, што Пуцін скажа: «Хай Зяленскі выводзіць свае войскі з Данбаса — тады будзе, напрыклад, ceasefire (спыненне агню)». Мы пачуем дэталі гэтага і нешта адкажам. І Трамп можа сказаць, напрыклад: «Украінцам давядзецца гэта зрабіць». Або Трамп на сустрэчы скажа Пуціну, што «пытанне тэрыторыі мы будзем вырашаць утрох». Альбо «пытанне тэрыторыі вы будзеце вырашаць без мяне, прэзідэнта Амерыкі, удваіх, а цяпер мы робім ceasefire, і я не ўводжу санкцыі». Або «мы робім ceasefire, я ўводжу санкцыі і здыму іх тады, калі вы ўдваіх дамовіцеся».

Ён сказаў, што могуць быць прапановы і патрабаванні, якія Украіна разгледзіць, але гэта будзе вельмі складаная і адказная справа. Таксама Зяленскі адзначыў магчымыя рознагалоссі паміж амерыканскім і расійскім бакамі ў інтэрпрэтацыі гэтых прапаноў, што можа ўскладніць сітуацыю.

Прэзідэнт Украіны таксама пракаментаваў інфармацыю, якая з’явілася ў заходніх СМІ, што нібыта ён гатовы абмяняць частку тэрыторый. Зяленскі запярэчыў гэтаму і назваў такія паведамленні часткай інфармацыйнай кампаніі, якая стварае пэўнае грамадскае меркаванне ва Украіне, каб падрыхтаваць насельніцтва да магчымых будучых крокаў.

Каментары8

  • Лапидарно
    12.08.2025
    Трамп все знает. Бей поклоны перед Трампом как Зе Бруклинский и будет тебе счастье
  • Зяленскі мае рацыю
    13.08.2025
    Зяленскі мае рацыю. Дайце Пуціну міліметар, а ён возьме кіламетар. Памятаеце, як Гітлер хацеў толькі Аўстрыю ды Судэты? Потым Чэхаславаччына, Польшча, Прыбалтыка, Балканы, Беларусь, Украіна, Расея й астатні сьвет. Вучыцеся на гісторыі, не паўтарайце яе. Не паўтарайце наіўных памылак Чэмберлена.
  • Filipp
    13.08.2025
    Хай скажа якія гарантыі ён чакае. І ці існуюць такія гарантыі ў вогуле?

Цяпер чытаюць

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма1

Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу

Які двор у Мінску прызнаны самым прыгожым і самым лепшым1

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле3

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы4

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць