Здарэнні

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Кірыл Шаблінскі перастаў выходзіць на сувязь у панядзелак, 4 жніўня, каля 21:00 у аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна. Магчыма, яго бачылі ў Плешчаніцах Лагойскага раёна.

Адлегласць ад смалявіцкага Драчкава да лагойскіх Плешчаніц — каля 87 кіламетраў. Валанцёры пошукава-выратавальнана атрада «Анёл» адправіліся на пошукі ў Плешчаніцы — апошняе месца, дзе была заўважана машына Кірыла, разам з якой ён знік.

У сераду каля 30 валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у Плешчаніцах да чатырох гадзін раніцы шукалі 46-гадовага мінчука Кірыла Шаблінскага, які знік разам са сваім аўтамабілем «Lexus»

Камандзір ПВА «Анёл» Сяргей Коўган распавёў Kraj.by:

— Аб знікненні Кірыла Шаблінскага нам паведаміла ягоная жонка. Па яе словах, нічога падобнага з яе мужам не здаралася на працягу дзевяці гадоў шлюбу. 4 жніўня Кірыл на сваім «Lexus» паехаў з Мінска да маці ў Драчкава. Увечары гэтага дня ён паведаміў жонцы па тэлефоне, што на зваротным шляху плануе заехаць па працы да заказчыка.

У 21:00 мужчына перастаў выходзіць на сувязь, яго тэлефон адключыўся і да гэтага часу не ўключаўся. Мы склалі арыенціроўку і прыступілі да пошукаў.

Сяргей Коўган адзначае: апошняе месца, дзе аўтамабіль мінчука трапіў у поле зроку камер відэаназірання — гэта ўезд у гарадскі пасёлак Плешчаніцы Лагойскага раёна.

Групы валанцёраў адправіліся ў Плешчаніцы. Пошукавай аперацыяй там кіраваў Кірыл Голубеў. Раніцай 6 жніўня ён распавёў:

— Першая група прыступіла да пошукаў 5 жніўня прыкладна а 18:30, потым падцягнуліся астатнія нашы валанцёры. Шукалі ўвесь вечар і ўсю ноч. Дадому я вярнуўся сёння а шостай раніцы. Шаблінскага мы не знайшлі, яго аўтамабіль таксама не знойдзены.

«Лексус» аналагічны машыне Кірыла Шаблінскага

Паводле слоў Сяргея Коўгана, у «Lexus» мінчука не было навігатара. Магчыма, ён карыстаўся навігатарам з мабільнага тэлефона, які цяпер не працуе.

Ёсць такія звесткі, што ў адзін з дзён гэтага тыдня яго бачылі на запраўцы ў Мінску.

«Анёлы» просяць паведамляць на нумар: 7733 (для ўсіх аператараў мабільнай сувязі), +375 33 6666-033, +375 29 270-77-33. Або па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Абвясціла вышук і мінская міліцыя.

4 жніўня знаходзіўся ў маці ў Смалявіцкім раёне, пасля чаго каля 21:00 таго ж дня з’ехаў на аўтамабілі Lexus GX470 (рэг. знак 0891 МО-7) у невядомым напрамку і да гэтага часу на сувязь не выходзіць, гаворыцца ў паведамленні.

Прыкметы: на выгляд 45 гадоў, рост 190—195 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы цёмна-русыя, носіць бараду.

Адзенне: чорная майка з фіялетавым прынтам, джынсавыя шорты сіняга колеру, красоўкі колеру хакі.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць у Савецкі РАУС г. Мінска:

  • 8029-255-55-63
  • 8017-239-67-76
  • 102

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць