Эканоміка99

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў

Па словах старшыні «Белдзяржхарчпрама» Алега Жыдкова, высокія цэны на какаву і кандытарскія вырабы тлумачацца сусветным неўраджаем і іншымі прычынамі. Яго словы з эфіру дзяржаўнага тэлебачання прыводзіць «Камсамольская праўда».

Ілюстрацыйны здымак

«Пакуль перадумоў да таго, што цана пойдзе ўніз, мы не бачым. Тэндэнцыя змены кошту ў меншы бок, калі і будзе адбывацца, то нязначна», — сказаў Алег Жыдкоў.

Па яго словах, беларуская кандытарская галіна залежыць ад імпарту какававых бобаў, а яны даражэюць па ўсім свеце праз неўраджай. Але ён дадаў, што ёсць таксама «шмат спецыфічных момантаў, што ўплываюць на фарміраванне цаны».

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» патлумачыў, што ў 2023 годзе цэны на такія вырабы штучна стрымліваліся. У 2024 і першай палове 2025 гадах цана сыравіны значна не змянялася, але заставалася даволі высокай.

А цяпер на біржах цана какава-бобаў павялічылася з-за чаканага зніжэння ўраджайнасці ў свеце, павелічэння выдаткаў на транспартна-лагістычныя паслугі.

Каментары9

  • Национал-капиталист Беларуси
    20.07.2025
    даведка, уж виноват ты тем, что хочется мне кушать. Даведка, ты случайно не социалист или коммунист? Или ты не читал нашу конституцию, не знаешь кому в Беларуси власть принадлежит? Шариковы, скоро очередное повышение пенсионного возраста. Ждите, ОМОН уже проплачен и готовится разгонять толпы пролетариев.
  • даведка
    20.07.2025
    Режим Лукашенко взывает к критическому мышлению у беларусов, вот оно у меня и самовключается всякий раз, когда слышу очередные сказки от власти.
  • Ёсік
    20.07.2025
    Калі ўсе нармалёвыя адрэагавалі на падвышэньне коштаў, і зрабілі гэта сваечасова, не так балюча для спажыўца гэта было. У Беларусі паўлінамі хадзілі - у нас шмат бабоў, мы кошты будзем трымаць, як гэтага патрабуе адзіны разумнейшы іканаміст, народ не адчуе на сваіх гаманцах. І вось зноў. Хлусьня заўсёды.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць