Свет33

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна

ЗША афіцыйна паведамілі Швейцарыі, што раней узгодненыя пастаўкі зенітна-ракетных комплексаў Patriot для гэтай краіны будуць затрыманыя з-за таго, што змяніліся прыярытэты — цяпер яны ставяць падтрымку Украіны на першае месца.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Як паведамляе швейцарскі Федэральны дэпартамент абароны, грамадзянскай абароны і спорту (аналаг Мінабароны), Пентагон праінфармаваў, што найперш Patriot будуць атрымліваць тыя краіны, якія перадаюць такія сістэмы Кіеву.

Швейцарыя яшчэ ў 2022 годзе заказала пяць сістэм Patriot, і ЗША планавалі паставіць іх у перыяд з 2026 па 2028 год. Аднак 16 ліпеня ЗША паведамілі, што гэтыя пастаўкі будуць адкладзеныя. Пакуль невядома, наколькі вялікая будзе затрымка і ці закране яна пастаўкі кіраваных ракет для гэтых комплексаў.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра накіраванне Patriot ва Украіну ў рамках дамовы, паводле якой еўрапейскія партнёры па НАТА аплачваюць куплю гэтых сістэм для Кіева. Ён таксама пасля паведаміў, што ракеты да комплексаў Patriot ужо адправілі ва Украіну.

Каментары3

  • Альгерд
    17.07.2025
    Когда то я недолюбливал Зеленского(симпатизировал Порошенко),но все изменилось и сам Зеленский не тот,что когда шел на выборы,сейчас трамп меняется(надеюсь не спугну удачу).
  • Кейстут
    18.07.2025
    Альгерд, а я наадварот. Вялікія надзеі былі на Зяленскага-2019. Потым яны здуліся. Але ў пачатку вайны Зяленскі праявіў звыш якасці, яго ўпартасць і нязломнасць імпанавала. Але калі ў 2023 стала зразумела, што не даюць на контрнаступ, трэба было ўключаць гнуткасць і кемлівасць. Калі Залужны не змог з ім дамовіцца і апублікаваў артыкул ў Таймс, гэта быў крык пра тое, што ўпартасць Зяленскага вядзе не туды. А далей толькі расчараванне.
  • бабруйчанін
    18.07.2025
    Альгерд, ??? Іх змены... амплуа шмат каштуе каштавала Украіне украінцам і гэта пакуль ні канец..
    Адкуль аптымізьмь??

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць