Свет2121

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Выступаючы ў Авальным кабінеце падчас сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон увядзе суровыя санкцыі супраць Расіі і яе гандлёвых партнёраў, калі цягам 50 дзён не будзе дасягнута пагадненне аб спыненні агню ва Украіне. Ён паабяцаў таксама масавыя пастаўкі зброі.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Мы збіраемся ўвесці вельмі строгія мыты, калі не будзе заключана пагадненне праз 50 дзён. Мыты, якія складаюць каля 100%, мы называем іх другаснымі тарыфамі», — заявіў Трамп.

Генеральны сакратар Марк Рутэ, са свайго боку, падкрэсліў, што калі б ён быў на месцы Пуціна, то пасля заявы Трампа пра 50 дзён «падумаў бы, ці не трэба сесці за стол перамоў з Украінай».

Таксама, паводле слоў Трампа, ЗША і НАТА дасягнулі дамоўленасці аб пастаўках зброі Украіне. Выдаткі лягуць на еўрапейскія краіны, а Амерыка забяспечыць вытворчасць, заявіў Трамп. Каардынацыяй паставак зоймецца НАТА.

Трамп зноў сказаў, што расчараваны ва Уладзіміры Пуціне, бо думаў, што пагадненне будзе заключана яшчэ два месяцы таму, але справа да гэтага так і не дайшла.

 «Гэта ўсе размовы, а потым ракеты ляцяць у Кіеў і забіваюць людзей», — заявіў ён, каментуючы сітуацыю вакол Украіны.

Ён паабяцаў сур'ёзна узброіць Кіеў, то-бок падтрымаць так, каб Украіна адчула, што стала мацнейшай.

Паводле слоў Трампа, 17 сістэм Patriot рыхтуюцца да адпраўкі ва Украіны. І хоць украінцам, маўляў, не будуць патрэбныя адразу ўсе, але вялікая колькасць гэтых сістэм будуць на полі бою.

«Гаварыце што хочаце пра Украіну, але ў пачатку вайны ў іх не было шанцаў. У іх і не было б шанцаў без нашага ўзбраення, самага найлепшага ў свеце, але ў іх была смеласць, смеласць выкарыстоўваць зброю», — сказаў Трамп.

Каментары21

  • Болаболы
    14.07.2025
    Опять 50 дней форы путину!
    Интересно, сколько дней ещё должен путин бросать говна а лицо лапидара, чтобы тот перестал давать фору и возможность перестроиться и адаптироваться другу владимиру ?
    Да и поговаривают, что страшный закон о санкциях, привели к виду, что тот перестал быть страшным, но, зато можно выжать много шума и пиара на нём.
  • фывфывфы вф
    14.07.2025
    Няўжо Зянон ізноў меў рацыю?, тарифы на товарооборот в пару миллиардов, ух пригрозил, экономика рухнет!
  • бабруйчанін
    14.07.2025
    Галоўнае і адзінае з ўсяго гэта згода Трампа дазволіць прадаваць зброю Украіна мабыць сучасную .
    Падтрымка дарэчы на сення зараз
    Астатняе ..усе як дагэтуль

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць