Вайна11

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну

Прэзідэнт ЗША ў аўторак заявіў, не ўдаючыся ў падрабязнасці, што ракеты для зенітных комплексаў Patriot у рамках новага механізму паставак ужо адпраўлены ва Украіну.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Яны ўжо адпраўлены», — перапыніў Трамп журналіста, які пачаў задаваць пытанне пра ракеты для Patriot, піша Бі-бі-сі.

«Яны ідуць з Германіі, і потым Германія іх заменіць. І ва ўсіх выпадках Злучаным Штатам усё будзе цалкам аплачана. То бок, што адбываецца: як вы ведаеце, Еўрапейскі саюз, калі паглядзець, у асноўным Еўрапейскі саюз, але няхай, скажам, у форме НАТА — гэта вельмі падобна, але НАТА ўсё нам аплаціць. У некаторых выпадках нам аплацяць краіны Еўрапейскага саюза непасрэдна», — працягнуў Трамп.

На пытанне, ці не ўдараць па амерыканскіх спажыўцах другасныя санкцыі ў дачыненні да краін-пакупнікоў расійскай нафты, Трамп адказаў: «Не думаю. Я думаю, усё гэта справа скончыцца ў рэшце рэшт. Мела б скончыцца. І Пуцін жа кажа «я хачу міру, я хачу міру», але пакуль не зрабіў тое, што кажа. Дык што я думаю, яно скончыцца. Але мы хутка пабачым».

Каментары1

  • Барадзед
    16.07.2025
    Зенитные ракеты должны производиться в Украине, как сосиски на конвейере, так же, как и дальнобойные для ударов по Москве.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць