Свет88

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў рэспубліканцам у Кангрэсе адкласці разгляд законапраекта аб так званых «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Пра гэта паведамляе Time са спасылкай на крыніцу, блізкую да кіраўніцтва Сената.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Паводле гэтай інфармацыі, Белы дом выразна даў зразумець заканадаўцам, што не жадае прасоўваць гэту ініцыятыву, нягледзячы на шырокую двухпартыйную падтрымку. «Трамп гэтага не хоча», — адзначыў суразмоўца.

Законапраект быў распрацаваны сенатарам-рэспубліканцам Ліндсі Грэмам у сааўтарстве з дэмакратам Рычардам Блюменталем. Ён прадугледжвае суровыя эканамічныя меры не толькі ў дачыненні да Расіі, але і да краін, якія падтрымліваюць яе вайсковы патэнцыял праз гандаль энергарэсурсамі — у першую чаргу Індыі і Кітая.

У выпадку зрыву перамоў па Украіне або парушэнняў з боку Масквы прадугледжваецца ўвядзенне першасных і другасных санкцый, уключаючы 500-працэнтныя тарыфы на імпарт з краін, што працягваюць купляць расійскія нафту, газ, уран і іншыя рэсурсы.

Аднак 14 ліпеня Трамп прапанаваў больш мяккую альтэрнатыву. На прэс-канферэнцыі ў Белым доме ён жорстка раскрытыкаваў Крэмль, абвінаваціў Расію ў нежаданні весці мірныя перамовы і заявіў, што глыбока расчараваны пазіцыяй Уладзіміра Пуціна.

Пры гэтым Трамп адзначыў, што калі на працягу 50 дзён не будзе дасягнута пагадненне, то ЗША ўвядуць 100-працэнтныя тарыфы на тавары з Расіі і яе партнёраў.

Як патлумачыў лідар рэспубліканскай большасці ў Сенате Джон Тун у каментары выданню Politico, цяпер прэзідэнт можа дзейнічаць самастойна, ужываючы ўласную стратэгію на аснове тарыфаў.

Каментары8

  • Жвір
    15.07.2025
    Вой, ды ладна, "адгаварыў" ён. :)) Разумее, што пякельна будзе перш-наперш самому, і ЗША з хаўрусьнікамі, вось і "адгаварыў" ад чарговага пшыка, каб не саромецца на ўвесь сьвет.
  • Геніяльна
    15.07.2025
    Усё ж лапідарыстасць зноў перамагла здаровы сэнс
  • Барадзед
    15.07.2025
    Трамп хочет звезду героя России.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць