Свет99

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе

Дзяцінства першай лэдзі ў былой Югаславіі і спачуванне да цяжкага становішча Украіны, магчыма, паўплывалі на рашэнне прэзідэнта ЗША адправіць ракеты «Пэтрыёт».

Дональд Трамп падпісвае дакументы ў прэзідэнцкім пакоі пасля прыняцця прысягі ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў падчас 60-й інаўгурацыйнай цырымоніі, 20 студзеня 2025 года. Справа — першая лэдзі Меланія Трамп. Фота: Melina Mara / The Washington Post via Getty Image

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп магла паўплываць на рашэнне свайго мужа, Дональда Трампа, аб перадачы Украіне зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Паводле артыкула ў амерыканскім выданні The Times, менавіта Меланія, якая нарадзілася ў былой Югаславіі, стала «незвычайным саюзнікам» прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме.

Падчас размовы з журналістамі Трамп расказаў пра размовы з жонкай: «Я вяртаюся дадому і кажу першай лэдзі: «Я сёння гаварыў з Уладзімірам, у нас была цудоўная размова». А яна адказвае: «О, праўда? А там яшчэ адзін горад толькі што разбамбілі». 

Гэтая цытата сведчыць, што 55-гадовая Меланія мае значна большы ўплыў на палітыку мужа, чым многія меркавалі.

Яе цікавасць да вайны ва Украіне можна патлумачыць яе паходжаннем. Нарадзіўшыся за «жалезнай заслонай» у 1970 годзе, Меланія раней выказвала захапленне Рональдам Рэйганам, прэзідэнтам, які дапамог пакласці канец халоднай вайне.

Яна часта размаўляе са сваім сынам Бэранам па-славенску, і абое яны захоўваюць пашпарты Еўрасаюза.

Мэры Джордан, аўтар кнігі «Мастацтва яе здзелкі: непрамоўленая гісторыя Меланіі Трамп», сказала: «Гэта [сімпатыя Меланіі да Украіны] зусім не дзіўна, улічваючы, што яна вырасла ў былой Югаславіі [Меланія — славенка, з народу, які быў арыентаваны на Захад, а не на Расію] — краіне, якая не мела любові да Расіі». І дадала: «Яна мае больш досведу, чым іншыя людзі ў кабінеце, каб выказаць сваю пазіцыю».

Па словах Джордан, бацька Меланіі, Віктар Кнаус, якому 81 год, працягвае ездзіць у Славенію, дзе выхоўвалася Меланія, што азначае, што яна застаецца ў курсе еўрапейскай палітыкі. «Яе радзіма цалкам падтрымлівае Украіну, і людзі там абураныя тым, што ЗША раптам могуць перастаць узбройваць Украіну», — сказала Джордан.

Раней Меланія ўжо выказвалася супраць расійскай агрэсіі. У лютым 2022 года, калі Пуцін пачаў поўнамаштабнае ўварванне, Трамп назваў яго «геніем», аднак Меланія ахарактарызавала гібель мірных жыхароў як «жудасную» і заклікала людзей дапамагаць украінцам праз Чырвоны Крыж.

Хоць Трамп мае шырокае кола дарадцаў у сферы нацыянальнай бяспекі і замежнай палітыкі, менавіта голас яго жонкі, напэўна, мае найбольшае значэнне.

«Ён слухае толькі тых, хто блізкі да яго. Асабліва, калі іх прозвішча — Трамп», — падсумоўвае Мэры Джордан.

Каментары9

  • ;-)
    15.07.2025
    *_*, Хай бы яшчэ зяць Трампа, чыё паходжанне з Наваградку, дапамог ей у паварочваннi рудай галавы у правільным кірунку
  • The Times
    15.07.2025
    The Times --- брытанская газета, не амерыканская.
  • бабруйчанін
    15.07.2025
    Мабыць нешта атрымаецца ..іньшае з Трампа джуніора з падобнай маці
    Павага Мелані..

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць