Свет11

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»

Пасля месяцаў сумневаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ўсё ж змяніў курс адносна Расіі і Украіны і, як піша The Wall Street Journal, ключавую ролю ў гэтым адыграў федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.

Усё пачалося з тэлефоннага званка: 11 ліпеня, пасля асабліва маштабных расійскіх абстрэлаў, Трамп асабіста патэлефанаваў Мерцу, каб выказаць незадаволенасць Уладзімірам Пуціным. Аказалася, Трамп быў гатовы перагледзець сваё стаўленне да паставак зброі.

Яшчэ за некалькі дзён да гэтага Мерц прапанаваў, што Германія заплаціць за амерыканскія сістэмы СПА для Украіны. І цяпер, калі Трамп быў настроены рашуча, Мерцу ўдалося дамовіцца з ім.

Паводле даных WSJ, з чэрвеня Мерц рэгулярна кантактаваў з Трампам, а 3 ліпеня прапанаваў канкрэтную здзелку: Берлін купляе два комплексы Patriot наўзамен спыненых паставак ад Пентагона.

Як адзначае выданне, Трамп, верагодна, не быў нават праінфармаваны пра прыпыненне дапамогі Украіне, таму проста падчас размовы нібыта звярнуўся да прысутнага побач міністра абароны Піта Хегсета: «Піт, што адбываецца?»

Менавіта тады, па словах аднаго з суразмоўцаў WSJ, Мерц знайшоў да Трампа правільны падыход, і цяпер вядзе «дыпламатыю чэкавых кніжак».

У выніку Трамп не толькі пагадзіўся на продаж, але і прапанаваў адразу пяць комплексаў. Следам за тым прэзідэнт ЗША стаў адкрыта пагражаць Маскве санкцыямі і настойваць на перамовах.

Праўда, адначасова з Мерцам спрабавалі сваімі спосабамі ўздзейнічаць на Трампа і іншыя еўрапейскія лідары. Так, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб усталяваў сяброўскія адносіны з Трампам падчас гольф-турніру ў Фларыдзе, а генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ рэгулярна дасылаў яму ліслівыя паведамленні. Нефармальна ён нібыта нават жартам назваў Трампа «таткам».

Каментары1

  • То сё
    17.07.2025
    Учора пісалі, што за ўсё дзякаваць жонцы Трампа, сёння ўжо Мерц маладзец

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць