Грамадства99

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

У эфіры АНТ выйшаў фільм «Гарпун», у якім КДБ расказвае пра «спецаперацыю» па выманьванні актывіста Паўла Бялюціна. Маўляў, чэкісты спецыяльна далі «Кіберпартызанам» узламаць свой сайт, папярэдне дадаўшы туды фальшывы данос ад імя Бялюціна. У выніку яго ўдалося дыскрэдытаваць, ён атрымаў забарону на пражыванне ў Літве і ўрэшце вярнуўся ў Беларусь. Што не так з гэтай гісторыяй?

Уяўны выбух на Астравецкай АЭС у фантазіі АНТ і КДБ

1. Без Бялюціна «дроны» не запусцяцца ніяк?

Першае лагічнае пытанне — а ў чым жа такая каштоўнасць Паўла Бялюціна, каб два гады спрабаваць вярнуць яго ў Беларусь? З фільма вынікае, што ён датычны да ідэі запуску па Астравецкай АЭС дронаў. Гэта віртуальная фантазія старшыні КДБ Івана Церцеля, які ўжо каторы год спрабуе скарміць яе беларускаму грамадству.

Аднак у папярэднім фільме на гэту тэму расказвалася, што стваральнік гэтых уяўных дронаў — навуковец і медык Алег Дарашкевіч. Дык што перашкодзіць яму запусціць дроны без Бялюціна?

Калі верыць АНТ і КДБ, у Літве сабралася група беларускіх радыкалаў, гатовых літаральна на ўсё — яны ўжо нават купілі «каля 20 дронаў». Ніяк не тлумачыцца, чаму адсутнасць аднаго з удзельнікаў перашкодзіць ім рэалізаваць свае злавесныя планы.

2. «732 дні» — гэта ад чаго да чаго?

У фільме з гонарам адзначаецца, што спецаперацыя працягвалася 732 дні. Мяркуючы па скрыншотах, якія паказвалі ў фільме, апошні званок Бялюціна адбыўся 24 лютага 2025 года, апошняя перапіска ў тэлеграме — 1 сакавіка 2025 года. Кадэбісты пахваліліся, што нібыта арыштавалі Бялюціна 5 мая 2025 года. Хутчэй за ўсё, ён апынуўся ў Беларусі між гэтымі датамі.

Калі адняць ад гэтай даты тыя самыя 732 дні, то пачатак спецаперацыі — люты-май 2023 года.

Але ў гэтым жа фільме расказваецца, што «пастку» для «Кіберпартызанаў» зрабілі істотна пазней, у жніўні 2023 года, бо ў базе даносаў былі звароты з верасня 2014 года па жнівень 2023 года.

Тады што такое «732 дні»?

Дадамо, што сайт КДБ так не здолелі аднавіць. Ён не працуе нават пасля сканчэння гэтай спецаперацыі.

3. Калі Бялюцін праходзіў па справе Аўтуховіча, то чаму яго не асудзілі?

У фільме расказваецца, што яшчэ ў 2016 годзе Бялюцін увайшоў у рух «Разам» і стаў паплечнікам Міколы Аўтуховіча. 

Аўтуховіч — цяпер ужо тройчы палітвязень — быў прыхільнікам радыкальнага сцэнарыя і сілавога адхілення Лукашэнкі. Яго арыштавалі 1 снежня 2020 года і прысудзілі да 25 гадоў зняволення за падпалы дома і аўтамабіля супрацоўнікаў міліцыі.

«Бялюцін праходзіў па справе Аўтуховіча. Пасля затрымання Аўтуховіча ён і Артур Папок збеглі за мяжу», — гаворыцца ў фільме. Так, Артур Папок здолеў нелегальна перайсці мяжу, але пра датычнасць Бялюціна на судзе над Аўтуховічам не ўзгадвалася.

Больш за тое, праз год пасля затрымання Аўтуховіча, у лютым 2022 года, Бялюцін быў арыштаваны за «абразу прадстаўніка ўлады». Калі б ён быў датычным да справы Аўтуховіча, то яго маглі б заадно асудзіць і па ёй.

Але гэтага не адбылося — праз некалькі месяцаў Бялюцін атрымаў хатнюю хімію і выехаў з Беларусі.

Не судзілі яго і за пратэсты — хоць КДБ даказвае, што ён актыўна ўдзельнічаў у іх.

4. Калі данос быў насамрэч фэйкавым, то чаму Бялюцін пра гэта нават не сказаў?

Калі ў базе зваротаў КДБ знайшлі заявы, напісаныя сябрамі «Народнай Грамады» Паўлам Бялюціным і Вольгай Цішкевіч, іх абвесцілі даносчыкамі. Але журналісты далі слова абаім — як яны могуць патлумачыць сітуацыю?

Цішкевіч, якая пісала данос на Эдуарда Пальчыса, прыдумала няўцямную легенду пра тое, што давала камп'ютар «суседу-ябацьку», які, маўляў, мог і напісаць даносы. Бялюцін жа пакінуў адну шматзначную, але па сутнасці бессэнсоўную фразу: «Калі даць сапраўдную інфу, то ўсё перавернецца».

Калі на яго насамрэч узвялі паклёп, чаму ён не заявіў пра гэта? Пры чым не сказаць, каб Бялюцін не змагаўся за магчымасць застацца ў Еўрасаюзе — ён судзіўся з Літвой, якая прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспекі і анулявала статус бежанца, ён пісаў беларусам Партугаліі, Іспаніі і Германіі з пытаннямі, як паспрабаваць легалізавацца ў іх краінах.

Вольга Цішкевіч пасля выпадковага выкрыцця вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам. Падобна, яна была адклікана спецслужбамі, бо інфармацыі пра яе затрыманне не з'яўлялася.

5. Як і чаму Бялюцін вярнуўся ў Беларусь?

Нягледзячы на тое, што Літва не хацела бачыць яго на сваёй тэрыторыі, няма сведчанняў, каб Бялюціна збіраліся дэпартаваць у Беларусь. Выглядае, што ў яго была магчымасць выехаць туды, куды ён палічыць патрэбным. У свеце хапае краін, у якіх можна было б застацца ў бяспецы — калі б Бялюцін лічыў, што ў Беларусі для яго насамрэч ёсць пагроза.

Кадэбісты напускаюць туману і не кажуць, як менавіта Бялюцін апынуўся ў Беларусі. Аднак выглядае, што ён вырашыў вяртацца сам. На відэа, знятых кадэбістамі ў аэрапорце Стамбула (у фільме не адзначаецца, што гэта менавіта Турцыя, але яе можна пазнаць), а пасля і ў салоне самалёта «Белавія», не відаць ніякай драмы, ён проста ляціць дадому.

Больш за тое, у распараджэнні кадэбістаў аказаўся змест смартфона Бялюціна ўключна з яго перапіскамі ў закрытых чатах — актывіст, які ведае, што знаходзіцца ў вышуку, нават не збіраўся чысціць «кампрамат» на сябе.

Каментары9

  • Гарамбуш
    01.07.2025
    Вопрос, зачем кгбисты слили базу доносчиков? Не подвергли ли они опасности лояльных им людей? Скажут ли доносчики спасибо?
  • даведка
    01.07.2025
    Гаспар, Гарпун... а дальше будут птички Говорун и Гамаюн?..
  • даведка
    01.07.2025
    Я уже только по тому, как наигранно и нежно гэбисты выводили Белютина из самолёта и сажали его в свой бус, тогда сразу написал, что он агентура КГБ, а сейчас гэбисты ещё и придумали совершенно идиотскую утку про якобы операцию внешней разведки КГБ, которая для символизма длилась 732 дня... Это два года, включая високосный 2024, плюс лишний день третьего по счёту года. При этом по версии КГБ, его должностные лица умышленно разгласили персональные данные тысяч или десятков тысяч граждан, чьи персональные данные содержаться во взломанной базе, а также нарушили их тайну переписки.
    Да за это надо судить всех виновных согласно их чистосердечному признанию!

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць