Аўто22

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна

У Беларусі стартавалі продажы FAW Bestune Xiaoma. Як паведамляецца, цяпер гэта самы даступны электрамабіль з афіцыйнай заводскай гарантыяй у краіне.

Афіцыйны дылер FAW Bestune у Беларусі «ФелОкт-Сэрвіс» удакладняе: цэны на кампактны сіцікар будуць пачынацца ад 20 900 рублёў, піша Onliner.by.

Bestune Xiaoma — гэта кампактны электрамабіль, створаны пераважна для гарадскіх паездак. Сіцікар мае наступныя габарыты: даўжыня — 3000 мм, шырыня — 1510 мм, вышыня — 1630 мм, памер колавай базы — 1953 мм. У залежнасці ад батарэі, маса электрамабіля можа дасягаць 715/775 кг.

Сіцікар мае чатыры месцы. Заднія складаюцца, ёсць электрарухавік магутнасцю 27 або 41 к.с. ад кампаніі Shuanglin, якая таксама пастаўляе электраматоры для брэндаў Chery і SGMW.

Максімальная хуткасць Bestune Xiaoma дасягае 100 км/г. Запас ходу — каля 170/222 км па цыкле CLTC у залежнасці ад ёмістасці батарэі.

Таксама сіцікар можна зараджаць ад хатняй разеткі. Паводле вытворцы, грузападымальнасць мадэлі — да 300 кг.

Электрамабіль абсталяваны карыснымі опцыямі для камфортных гарадскіх паездак, сярод якіх камера задняга віду, кандыцыянер, сістэма дапамогі пры старце ў гару, пярэднія і заднія парктронікі, электраскладальнікі вокнаў і падушкі бяспекі.

Удакладняецца, што афіцыйная гарантыя ад вытворцы дзейнічае два гады або 60 000 км прабегу. Таксама бясплатна дзейнічае дадатковае сэрвіснае суправаджэнне на тэрмін да пяці гадоў.

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    18.06.2025
    Огонь!Если опустить пункт качества китайских погремушек, которое видно только в разборке. Такими должны быть все персональные авто. Как в свое время Деу Маттиз и Фиат 500-й. В сети есть другие прикольные расцветки. За 7к - взял бы не думая, если бы сидел в д.Минск.
  • Serge
    18.06.2025
    Занадта дорага для такой фігні, не больш 3К!

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром4

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром4

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць